Мікола Дзядок: Сілавікі былі не супраць мяне ізаляваць

3 верасня былога палітвязня Міколу Дзядка маглі забраць на ваенныя зборы, але, у рэшце рэшт, ваенкамат адчапіўся. Чаму?

“Натуральна, што быць для арміі бясплатнай працоўнай сілай у мяне не было ніякага жадання, але я разумею, адкуль такая ўвага да маёй персоны”, – распавёў Мікола сайту palitviazni.info.

“Апошнія 3-4 месяцы Фрунзенскі ваенкамат капае мне на мазгі з нагоды атрымання ваеннага білета і пастаноўкі на ўлік у якасці вайсковабавязанага, – напісаў Мікола на сваёй старонцы ў Фэйсбук. — 3,5 гады пасля вызвалення ім не было да гэтага справы, а зараз РАПТОЎНА ім стала важна, ёсць у мяне ваенны білет, ці няма.

Такім чынам мяне, раней двойчы судзімага, узростам 31 год, ніколі не служыўшага, залічанага на магістратуру ў іншаземны ВНУ (мусіў з’язджаць у Польшчу літаральна праз некалькі тыдняў) хочуць прызваць на вайсковыя зборы.

Дагэтуль не зразумеў дакладна, навошта гэта трэба ГУБАЗіКу (а тое што яны стаяць за ўсімі рэпрэсіўна-кантрольнымі рухамі датычна мяне, сумневаў няма ніякіх). Ізаляваць мяне на 35 дзён? Зрабіць так каб я, спужаўшыся службы, збег і не вяртаўся? Ці абмежаваць свабоду, каб ва ўмовах закрытай установы ўчыніць нейкую пакасць?

Міколу Дзядка выклікалі ў ваенкамат на сёння, 3 верасня, сам ён не выключаў, што акурат адтуль яго і маглі забраць у вайсковую частку. Але ў апошні момант сітуацыя змянілася.

“Вось ужо не чакаў, што адваяваная студэнтамі саступка ў “Законе аб адтэрмінкоўках” згадзіцца і мне, – паведаміў ён. — Ваенком адчампіўся, атрымаўшы інфармацыю аб тым што я магістрант. Так што “обслуживать боевую технику” яны будуць як-небудзь самі. Так што ў гэты раз дробнае (а магчыма і буйная) пакасць у ГУБАЗіКа не атрымалася.

“ Да мяне насамрэч на працягу апошніх некалькіх месяцаў па месцы прапіскі прыходзілі і супрацоўнікі ваенкамата, і ўчастковы Куранкоў, – пракаментаваў Мікола Дзядок сітуацыю для сайта palitviazni.info. – Даводзілі, што трэба прайсці медыцынскую камісію, стаць на ўлік у ваенкамаце. Амаль чатыры гады да мяне не было справы, а затым раптам прачнуліся! Даходзіла да таго, што мяне прымусова прыводзілі ў ваенкамат прама з суда, калі я судзіўся са Следчым камітэтам, участковы лавіў мяне і ля дома, і ў цэнтры горада. Адным словам, распрацавалі сапраўдную спецаперацыю і задзейнічалі не малыя сілы, каб прымусіць схадзіць па павестцы ў ваенкамат”.

Апошнім разам Мікола Дзядок атрымаў адпразу тры павесткі – у тым ліку, і па пытанні вайсковых збораў.

“Натуральна, што быць для арміі бясплатнай працоўнай сілай у мяне не было ніякага жадання, але я разумею, адкуль такая ўвага да маёй персоны, – дадае суразмоўца. – Упэўнены, што гэта ініцыятыва сілавікоў з упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, бо я ў іх праходзжу як “адзін з лідараў экстрэмістаў”, а таму яны пастанна цікавяцца маім лёсам. Ім пастаянна патрэбна стварыць мне альбо псіхалагічны дыскамфорт, альбо наогул хацелі б ізаляваць. Але, як бачым, пакуль не атрымалася”.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Яна Палякова
  • Мікалай Аўтуховіч
  • Аляксандар Шалайка
  • Уладзімер Сяргееў
  • Алег Корбан