Які прысуд чакае Зміцера Паліенку?

Былы палітвязень Мікола Дзядок распавёў сайту palitviazni.info пра закрытасць працэса над актывістам Змітром Паліенкам і выказаўся наконт магчымага прысуду.

“Перанос судовага працэса кажа пра тое, што, хутчэй за ўсё, гэтую справу “заўважылі” на вышэйшым узроўні”, – мяркуе Мікола Дзядок.

Нагадаем, што 25 верасня ў Мінскім гарадскім судзе павінен быў пачацца разгляд справы актывіста і былога палітвязня Зміцера Паліенкі. Вядома было, што працэс пройдзе ў закрытым рэжыме, аднак з-за хваробы суддзі суд перанесены.

Упэўнены, што суд зрабілі закрытым, каб Паліенка не пераўтварыў яго ў грамадскую трыбуну для выказвання сваіх ідэй і поглядаў, – кажа Мікола Дзядок. – Яны баяцца, што словы анархістаў будуць гучаць услых.

Акрамя таго, справа “шытая белымі ніткамі”, і ўлады баяцца, што грамадскасць пра гэта даведаецца. Напрыклад, паслухае няскладныя, супярэчлівыя і хлуслівыя паказанні алкаголіка, ад якога самаабараняўся Паліенка”.

Змітру Паліенку пагражае вялікі тэрмін зняволення, але Мікола Дзядок адзначае: перанос судовага працэса кажа, хутчэй за ўсё, пра тое, што справу “заўважылі” на вышэйшым узроўні.

“ Што агулам падвышае шансы на добры фінал, – дадае сурзмоўца. – То бок, могуць даць і умоўны тэрмін, і штраф”.

***

Нагадаем, Зміцер Паліенка быў затрыманы 20 сакавіка па падазрэнні ў здзяйсненні асабліва злоснага хуліганства (арт. 339 КК). Яго абвінавачваюць у тым, што ён распыліў газавы балончык у твар мужчыну, які зрабіў яму заўвагу за курэнне на лесвічнай пляцоўцы.

5 красавіка Паліенку было прад’яўлена абвінавачванне па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 339, арт. 341 і ч. 1 арт. 130. Абвінавачванне па арт. 341 КК Паліенку прад’яўлена за нанясенне графіці на будынак на вуліцы Ахоцкай.

2 ліпеня Следчы камітэт паведаміў, што расследаванне крымінальнай справы Дзмітрыя Паліенкі завершана і яна перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд. Але пракуратура г. Мінска вярнула ў Заводскі раённы аддзел Следчага камітэта справу Зміцера Паліенкі для правядзення дадатковага папярэдняга расследавання ў адпаведнасці з артыкулам 264 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса.

Вынікам гэтага сталі два новыя крымінальныя артыкулы: 341 за графіці ў Курапатах і 369 за абразу міністра (былога) МУС Ігара Шуневіча.

palitviazni.info

Фота: spring96.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Мечыслаў Яськевіч
  • Яўген Скочка
  • Васіль Парфянкоў