Палітвязня Міколу Дзядка двойчы садзілі да крымінальных аўтарытэтаў

Палітвязень Мікола Дзядок знаходзіцца ў ізалятары ў Жодзіна з 11 лютага.

“За гэты час яго паспелі перавесці з адной камеры ў іншую без тлумачэння прычын, – паведаміў Аляксандр Дзядок – бацька зняволенага. – Мікола робіць выснову, што гэта такі метад псіхалагічнага ціску…”

“Пераводы з камеры ў камеру ствараюць абстаноўку нявызначанасці і перашкаджаюць стварэнню сацыяльных сувязяў, – адзначае Аляксандр Дзядок. – Невыпадкова Міколу двойчы садзілі да крымінальных аўтарытэтаў. Ён мяркуе, што ГУБАЗіК выкарыстоўвае яго для сваіх аператыўных гульняў, а таксама спрабуюць справакаваць канфлікты з сукамернікамі з-за серыяла на Ютубе пра Магілёўскую крытую турму. Гэта ўсё рэжысіруюць сілавікі, а выконваецца рукамі адміністрацыі”.

Таксама, па яго словах, востра стаіць праблема перапіскі, вельмі мала лістоў даходзяць да вязняў.

“Лепшым рашэннем у дадзенай сітуацыі будзе пісаць яшчэ больш лістоў і паштовак і адпраўляць іх заказным лістом або ў канвертах 1 класа. Любая ваша падтрымка важная для Міколы!” – дадае Аляксандр Дзядок.

***

Мікалай Дзядок– блогер, які піша і здымае відэа на грамадска-палітычныя тэмы, журналіст, актывіст анархічнага руху.

Быў затрыманы позна ўвечары 11 лістапада супрацоўнікамі ГУБАЗіК і МУС у загарадным доме ў пасёлку Сасновы. Пры затрыманні ён быў моцна збіты, у вочы яму распылілі пярцовы газ. Гвалтам прымусілі зняцца для роліку МУС.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Зьміцер Хведарук
  • Зьміцер Дрозд