Палітвязня Міхаіла Жамчужнага могуць не выпусціць у тэрмін на волю

Праваабаронца Леанід Свецік, які лістуецца з палітвязнем Міхаілам Жамчужным, распавёў сайту palitviazni.info, што ёсць пэўныя перасцярогі за далейшы лёс Міхаіла.

“Міхаіл Жамчужны хутка павінен выйсці на волю, таму апошнім часам не піша, – кажа суразмоўца. — Але баюся, каб яму не працягнулі турэмны тэрмін…”

Нагадаем, зараз Міхаіл Жамчужны знаходзіцца ў Горацкай калоніі, дзе яго пастаянна адпраўляюць то ў ШІЗА, то ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ).

“Перапіска спынілася некалькі месяцаў таму, – кажа Леанід Свецік. Па-першае, у мяне зараз вельмі шмат працы ў сувязі з апошнімі падзеямі ў краіне. Па-другое, і сам Міхаіл ведае, што ў Беларусі адбываецца пасля выбараў, а таму тактычна вырашыў адмовіцца ад перапіскі”.

Са слоў праваабаронцы, Жамчужны па-ранейшаму знаходзіцца ў ПКТ і чакае сваё вызваленне, якое павінна адбыцца ў лютым наступнага году.

“Гэта, безумоўна, цудоўна, што Міхаіл у хуткім часепавінен выйсці на волю, але ёсць пэўныя апасенні, – адзначае Леанід Свецік. – Баюся, каб каб яму не працягнулі турэмны тэрмін.

У дачыненні да Жамчужнага могуць ужыць сумнавядомы артыкул 411 Крымінальнага кодэкса, па якім могуць судзіць за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы”.

Як вядома, у Міхаіла ў калоніі было шмат спагнанняў, адміністрацыя перадузята ставілася да яго. І, калі будуць судзіць па гэтым артыкуле, то ў лютым Міхаіл Жамчужны можа на волю і не выйсці.

Улічваючы тое беззаконне, што зараз творыцца ў краіне, нічога нельга выключаць”.

***

Заснавальнік “Платформ Інавэйшн” Міхаіл Жамчужны ў ліпені 2015 года быў асуджаны Віцебскім абласным судом на 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. 23 кастрычніка судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзела касацыйную скаргу і прызначыла Жамчужнаму больш строгае пакаранне – шэсць з паловай гадоў пазбаўлення волі.

Ён быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных арт. 376 (часткі 1 і 2), ч.5 арт. 16, арт. 375 (частка 1) і арт. 431 (часткі 1 і 2): падбухторванні да наўмыснага разгалошвання звестак, якія складаюць службовую таямніцу; незаконным набыцці і збыце спецыяльнага тэхнічнага сродку, прызначанага для сакрэтнага атрымання інфармацыі, у тым ліку — паўторна; дачы хабару і дачы хабару паўторна.

Беларускімі праваабаронцамі Міхаіл Жамчужны прызнаны палітычным зняволеным.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Фёдар Мірзаянаў
  • Анатоль Букас
  • Андрэй Пазьняк
  • Алесь Міхалевіч
  • Андрэй Кім