Лісты палітвязня Міхаіла Жамчужнага знішчаюць за “цынізм”

Пра гэта паведаміла грамадская актывістка Вольга Мікалайчык, якая лістуецца з Міхаілам Жамчужны.

“Ліст Міхаіл напісаў мне 12 лютага, відаць, адразу пасля таго, як ён выйшаў з ШІЗА”, – распавяла Вольга сайту palitviazni.info.

Нагадаем, што з 23 снежня Міхаіл Жамчужны знаходзіўся ў штрафным ізалятары, але зараз, відаць ізноў накіраваны ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ), адкуль можна пісаць на волю. Але, як аказалася, у Жамчужнага з’явіліся праблемы з ліставаннем.

“Міхаіл напісаў ў лісце, што ягоныя віншаваньні з Днём Валянціна да мяне, да Лойкі, Равякі, Шлегаў (з Барысава) знішчаны супрацоўнікамі аператыўнага аддзела за “вред госорганам и частным лицам, – паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбук Вольга Мікалайчык. – Таксама знішчаны лісты да Змітра Паліенкі і Леаніда Свеціка – за “цынізм”.

Лісты Жамчужнага ў пракуратуру і суды трымаюць да 5 дзён, пакуль яны не страцяць актуальнасць. Скаргі на гэта ў Магілёўскую пракуратуру пакінулі без адказу.

Врольга дадае, што гэтым разам ліст ад Міхаіла Жамчужнага быў вельмі кароткі.

“Даслаў зусім  малую цыдульку дзесьць на 10 сантыметра, – адзначае Вольга Мікалайчык. – Значыцца, альбо ў яго зусім не было часу напісаць вялікі ліст, альбо баяўся, што і гэты ліст не дойдзе, а таму выкладаў усё коратка”.

Калі нехта мае жаданне падтрымаць палітвязня, пішыце па адрасе:

213410, ПК-9, бр.31, ПКТ, вул. Дабралюбава, 16,

г. Горкі, Магілёўская вобласць, Беларусь

Жамчужнаму Міхаілу Ігаравічу

***

Заснавальнік “Платформ Інавэйшн” Міхаіл Жамчужны ў ліпені 2015 года быў асуджаны Віцебскім абласным судом на 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. 23 кастрычніка судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзела касацыйную скаргу і прызначыла Жамчужнаму больш строгае пакаранне – шэсць з паловай гадоў пазбаўлення волі.

Ён быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных арт. 376 (часткі 1 і 2), ч.5 арт. 16, арт. 375 (частка 1) і арт. 431 (часткі 1 і 2): падбухторванні да наўмыснага разгалошвання звестак, якія складаюць службовую таямніцу; незаконным набыцці і збыце спецыяльнага тэхнічнага сродку, прызначанага для сакрэтнага атрымання інфармацыі, у тым ліку — паўторна; дачы хабару і дачы хабару паўторна.

Беларускімі праваабаронцамі Міхаіл Жамчужны прызнаны палітычным зняволеным.

palitviazni.info

Фота: spring96.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Квяткевіч
  • Зьміцер Буланаў
  • Мікола Статкевіч
  • Васіль Лявонаў
  • Вадзім Кабанчук