Палітвязень Міхаіл Жамчужны будзе сустракаць Новы год у штрафным ізалятары

У паштоўцы да актывіста Зміцера Паліенкі Міхаіл Жамчужны паведаміў, што з 23 снежня ён ізноў будзе знаходзіцца ў ШІЗА, дзе і сустрэне навагоднія святы.

“Віншую таксама з Днём абароны правоў чалавека”, – піша Міхаіл Жамчужны.

Нагадаем, што з верасня гэтага году Жамчужны знаходзіцца ў Памяшканні камернага тыпу (ПКТ), а таму мае магчымасць дасылаць і атрымліваць лісты.

Лістуецца ён і з былым палітвязнем Змітром Паліенкам, які не так даўно быў асуджаны Мінскім гарадскім судом на два гады “дамашняй хіміі” за злоснае хуліганства, але зараз абскарджвае гэтае судовае рашэнне.

“З 23 снежня іду ў СІЗА сустракаць Новы год, – паведаміў Змітру ў паштоўцы Міхаіл Жамчужны. – Віншую цябе,  як пераможцу рэжыма, з Днём абароны правоў чалавека”.

Заканчае сваё пасланне палітвязень аптымістычна: “Абароны патрабуць слабыя, а нашы з табой правы мы абаронім самі. Ды і яшчэ сябрам дапаможам”.

Нагадаем: калі нехта мае жаданне падтрымаць палітвязня, пішыце па адрасе:

213410, ПК-9, бр.31, ПКТ, вул. Дабралюбава, 16,

г. Горкі, Магілёўская вобласць, Беларусь

Жамчужнаму Міхаілу Ігаравічу

***

Заснавальнік “Платформ Інавэйшн” Міхаіл Жамчужны ў ліпені 2015 года быў асуджаны Віцебскім абласным судом на 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. 23 кастрычніка судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзела касацыйную скаргу і прызначыла Жамчужнаму больш строгае пакаранне – шэсць з паловай гадоў пазбаўлення волі.

Ён быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных арт. 376 (часткі 1 і 2), ч.5 арт. 16, арт. 375 (частка 1) і арт. 431 (часткі 1 і 2): падбухторванні да наўмыснага разгалошвання звестак, якія складаюць службовую таямніцу; незаконным набыцці і збыце спецыяльнага тэхнічнага сродку, прызначанага для сакрэтнага атрымання інфармацыі, у тым ліку — паўторна; дачы хабару і дачы хабару паўторна.

Беларускімі праваабаронцамі Міхаіл Жамчужны прызнаны палітычным зняволеным.

palitviazni.info

Фота: spring96.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Арастовіч
  • Міхаіл Жамчужны
  • Кацярына Садоўская
  • Уладзімір Кондрусь
  • Юрый Бандажэўскі