Blog

41 Articles

Міхаіл Жамчужны працягвае знаходзіцца ў інфармацыйнай блакадзе

Праваабаронца Ленаід Свецік паведаміў сайту palitviazni.info, што не атрымлівае ад палітвязня Міхаіла Жамчужнага лісты са студзеня гэтага году.

“Буду звяртацца ў Дэпартамент выканання пакаранняў, бо відавочна, што Жамчужнаму адмыслова стварылі такую інфармацыйную блакаду”, – кажа праваабаронца.

Таццяна Рэвяка: “Справа Жамчужнага” выходзіць на новы палітычны ўзровень

З 10 красавіка палітвязень Міхаіл Жамчужны знаходзіцца ў Памяшканні камернага тыпу Горацкай калоніі. Адміністрацыя ўстановы вынесла яму чарговае спагнанне ў выглядзе 2 месяцаў змяшчэння ў ПКТ.

“Справа Жамчужнага” прынята на разгляд ў Камітэце супраць катаванняў ААН, а прадстаўнікі беларускай дэлегацыі, якія прадстаўлялі даклад па Беларусі, вымушаны былі адказваць пра тое, што адбываецца з Міхаілам”, – распавяла сайту palitviazni.info праваабаронца Таццяна Равяка.

Палітвязень Міхаіл Жамчужны напісаў ужо восем заяў аб пераводзе ў бяспечнае месца

Праблемы ў Міхаіла Жамчужнага пачаліся пасля пераводу ў Горацкую калонію, дзе для яго былі створаныя невыносныя ў сілу сваёй жорсткасці і зневажальнага характару ўмовы для адбыцця пакарання.

Палітвязень працягвае знаходзіцца ў ШІЗА.

Ці выратуюць Міхаіла Жамчужнага назіральныя камісіі?

13 сакавіка ў калонію да палітвязня Міхаіла Жамчужнага наведаюцца Рэспубліканская і Магілёўская абласная назіральныя камісіі.

Ці змогуць сябры камісій пасля візіта ў калонію давесці да кіраўніцтва Дэпартамента выканання пакаранняў пра складанасць той сітуацыі, у якой апынуўся Жамчужны? І ці маюць гэтыя камісіі наогул нейкі ўплыў?

Таццяна Рэвяка: Яны хочуць зламаць волю і чалавечую годнасць Міхаіла Жамчужнага

Правабаронца Таццяна Рэвяка распавяла сайту palitviazni.info пра тое, як працягвае змаганне ў калоніі палітвязень Міхаіл Жамчужны.

“Хочуць падавіць самога Жамчужнага, каб чалавек у такім падаўленым стане не мог супрацьстаяць сістэме і тым несправядлівым дзеянням, якія ўжываюцца ў дачыненні да яго”, – адзначае суразмоўца.

“Гэта была ўжо трэцяя спроба нападу на мяне…”

Палітвязень Міхаіл Жамчужны распавядае ў лістах на волю пра ўмовы ўтрымання ў калоніі.

Тым часам, у Горацкі РУУС накіравана заява аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце пагрозы жыцця і здароўя Міхаіла Жамчужнага.

Міхаіл Жамчужны: У дачыненні да мяне хочуць распачаць новую крымінальную справу

6 лютага палітвязень Міхаіл Жамчужны павінен выйсці ў Горацкай калоніі з памяшкання камернага тыпу (ПКТ), куды быў змешчаны на месяц.

Як стала вядома сайту palitviazni.info, Міхаіл паведаміў на волю, што зараз яму рэальна пагражае новая крымінальная справа.

“Пра сітуацыю з Міхаілам Жамчужным распавялі паслам…”

Палітвязень Міхаіл Жамчужны на адзін месяц змешчаны ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ).

Тым часам, як стала вядома сайту palitviazni.info, калегі Жамчужнага вырашылі біць у званы – звярнуліся да паслоў замежных краін і спецдакладчыка ААН па правах чалавека ў Беларусі і распавялі ім пра сітуацыю з Міхаілам.

Таццяна Рэвяка: Знаходзіцца пад такім пастаянным прэсам – гэта надзвычай цяжка

Праваабаронца Таццяна Рэвяка распавяла сайту palitviazni.info пра тое, з якім ціскам даводзіцца сутыкацца ў калоніі палітвязню Міхаілу Жамчужнаму.

“Сітуацыя досыць складаная, – кажа суразмоўца. – Міхаіла па-ранейшаму прэсуюць…”

Як стараюцца “зламаць” Міхаіла Жамчужнага

Палітвязня Міхаіла Жамчужнага працягваюць “прэсаваць” у Горацкай калоніі, хаця на турэмны рэжым вырашылі не пераводзіць.

Сітуацыя нагадвае замкнёнае кола. Можна толькі здагадвацца, якія мэты пераследуе адміністрацыя калоніі, але галоўнае пытанне: чым усё гэта можа закончыцца для Міхаіла?