Чаму прэсуюць Мікіту Емельянава?

Прадстаўнік анархічнага руху Зміцер Паліенка лічыць, што ціск на палітвязня Мікіту Емельянава ідзе адмыслова.

“Хочуць паказытаць нервы нервы ўсім тым, хто падтрымлівае Мікіту”, – паведаміў Зміцер сайту palitviazni.info.

Днямі палітвязень Мікіта Емяльянаў быў этапаваны ў папраўчую калонію №2 горада Бабруйска. Да гэтага яго родныя і сябры безпаспяхова спрабавалі даведацца месцазнаходжанне Мікіты.

“Я не ведаю, чаму былі праігнараваны запыты блізкіх Емельянава, якія хацелі даведацца інфармацыю пра сына, – кажа экс-палітвязень Зміцер Паліенка. – Гэта ж не сакрэтная інфармацыя.

Таксама незразумела, чаму адміністрацыя калоніі не паведаміла бацькам Мікіты, што іх сын ужо знаходзіцца ў ВК-2 Бабруйска. Яны абавязаны пра гэта паведамляць родным. Так, напрыклад, было ў маім выпадку.

А пра месцазнаходжанне Мікіты мы даведаліся толькі пасля таго, як ён даслаў маці паштоўку з Бабруйскай калоніі”.

Зміцер Паліенка мяркуе, што гэта робіцца адмыслова.

“Спецыяльна прэсуюць хлопца, каб паказытаць нервы ўсім тым, хто падтрымлівае Мікіту, – дадае суразмоўца. – Тут дзеянні адміністрацыі папраўчых устаноў адназначна неправамерныя і абсурдныя”.

***

Нагадаем, што 12 лютага 2020 году суд Савецкага раёна Мінска асудзіў 19-гадовых анархістаў Мікіту Емяльянава і Івана Комара на сем гадоў пазбаўлення волі кожнага ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Іх асудзілі за дзве акцыі: Мікіта Емельянаў кінуў лямпачку з чырвонай фарбай у будынак Мінгарсуда, дзе ў той дзень мусіў пачацца суд на Дзмітрыем Паліенкам. А пазней двойчы кідаў «кактэйль Молатава» ў дзверы ізалятара на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Іван Комар ў гэты момант быў у суседнім скверы, інфармуе spring96.org.

Свой учынак анархісты патлумачылі тым, што яны выступаюць супраць пераследу палітычных зняволеных. Абодвух прызналі вінаватымі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: артыкул 341,  частка 1 артыкула 14, частка 2 артыкула 218,  частка 2 артыкула 295-3.

27 сакавіка Мінскі гарадскі суд змяніў прысуд суда Савецкага раёна: Мікіце Емельянову – 4 гады пазбаўлення волі, Івану Комару – 3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі.

Праваабарончая супольнасць прызнала Мікіту Емельянава і Івана Комара палітычнымі зняволенымі.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Яўген Сувораў
  • Андрэй Абозаў
  • Яраслаў Грышчэня
  • Уладзімер Сяргееў
  • Юры Казак