Палітвязень Мікіта Емельянаў “пайшоў у адмову”

Палітвязень Мікіта Емельянаў паведаміў у лісце, што ў калоніі ён не будзе падпісваць паперы з нагоды выканання ўскладзеных на яго адміністрацыяй абавязацельніцтваў.

Пра гэта Мікіта напісаў у лісце свайму сябру Зміцеру Паліенку.

“Калі не дапісваеш такія паперы, якія дае зняволеным адміністрацыя, то гэта называецца “пайшоў у адмову, – кажа Зміцер Паліенка.“Адмоўнікаў” звычайна не пакідаюць у калоніі, і вязуць у турму”.

Са слоў Змітра Паліенкі, для такіх зняволеных рэжым адбыцця пакарання значна больш жорсткі.

“Ім забароненыя любыя спаткання, тэлефонныя званкі, абмежаваныя пасылкі, а таксама ёсць ліміт на тое, каб нешта купіць у магазіне. Можна зрабіць пакупкі ўсяго на 2 базавыя велічыні”, – дадае Паліенка.

Нагадаем, што 12 лютага 2020 году суд Савецкага раёна Мінска асудзіў 19-гадовых анархістаў Мікіту Емяльянава і Івана Комара на сем гадоў пазбаўлення волі кожнага ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Іх асудзілі за дзве акцыі: Мікіта Емельянаў кінуў лямпачку з чырвонай фарбай у будынак Мінгарсуда, дзе ў той дзень мусіў пачацца суд на Дзмітрыем Паліенкам. А пазней двойчы кідаў «кактэйль Молатава» ў дзверы ізалятара на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Іван Комар ў гэты момант быў у суседнім скверы, інфармуе spring96.org.

Свой учынак анархісты патлумачылі тым, што яны выступаюць супраць пераследу палітычных зняволеных. Абодвух прызналі вінаватымі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: артыкул 341,  частка 1 артыкула 14, частка 2 артыкула 218,  частка 2 артыкула 295-3.

27 сакавіка Мінскі гарадскі суд змяніў прысуд суда Савецкага раёна: Мікіце Емельянову – 4 гады пазбаўлення волі, Івану Комару – 3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі.

Праваабарончая супольнасць прызнала Мікіту Емельянава і Івана Комара палітычнымі зняволенымі.

***

Напісаць Івану Комару і Мікіце Емельянаву можна па адрасе:

Іван Комар г. Шклоў, ВК-17, вул. 1-я Заводская, д.8. Каранцін.
Мікіта Емельянаў – г. Жодзіна, СТ-8, вул.Савейкая, 22а, 222160

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні