Вячаслаў Касінераў: Хлопцаў вырашылі ізаляваць

Вячаслаў Касінераў распавёў сайту palitviazni.info пра тое, што палітвязні Іван Комар і Мікіта Емельянаў працягваюць чакаць разгляду апеляцыі ў СІЗА г.Жодзіна.

“Перавод хлопцаў з Мінска ў Жодзіна – гэта, магчыма, такая форма ізаляцыі і ціска на іх”, – адзначае Вячаслаў Касінераў.

Нагадаем, што 12 лютага 2020 году суд Савецкага раёна Мінска асудзіў 19-гадовых анархістаў Мікіту Емяльянава і Івана Комара на сем гадоў пазбаўлення волі кожнага ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Іх асудзілі за дзве акцыі: Мікіта Емельянаў кінуў лямпачку з чырвонай фарбай у будынак Мінгарсуда, дзе ў той дзень мусіў пачацца суд на Дзмітрыем Паліенкам. А пазней двойчы кідаў «кактэйль Молатава» ў дзверы ізалятара на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Іван Комар ў гэты момант быў у суседнім скверы, інфармуе spring96.org.

Свой учынак анархісты патлумачылі тым, што яны выступаюць супраць пераследу палітычных зняволеных. Абодвух прызналі вінаватымі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: артыкул 341,  частка 1 артыкула 14, частка 2 артыкула 218,  частка 2 артыкула 295-3.

“Зараз для Івана Комара і Мікіты Емельянава ідзе збор сродкаў, але, на жаль, даволі павольна, – кажа Вячаслаў Касінераў. – Зараз, відаць, многіх больш хвалюе сітуацыя з каранавірусам, чым салідарнасць з палітвязнямі.

Хлопцы працягваюць чакаюць у Жодзіна разгляду апеляцыі, які адбудзецца 27 сакавіка ў Мінскім гарадскім судзе. На мой погляд, з Мінска іх перавезлі ў Жодзіна з-за таго, што тут да Івана і Мікіты ішла матэрыяльная падтрымка, ім дасылалі шмат лістоў. Гэта, магчыма, такая форма ізаляцыі і ціска. Нічога прыемнага няма, калі цябе вязуць далей ад блізкіх і сяброў. Дарэчы, 24 сакавіка Мікіце Емельянаву споўніцца 20 гадоў.

У чарговы раз рэпрэсіўная сістэма паказала сваю слабасць і нізасць, спрабуючы адпомсціць і хоць неяк напаскудзіць анархістам, якіх пішуць лісты і рэгулярна падтрымліваюць матэрыяльна.

Асаблівая галаўны боль дыктатуры – прынцыповая і ўпэўненая пазіцыя Мікіты Емяльянава, які без праблем пераносіць усе тыя цяжкасці, якія прыйшліся апошнім часам”.

palitviazni.info

Фота: nn.by

Іншыя палітычныя вязьні