Апеляцыя па справе палітвязняў Мікіты Емельянава і Івана Комара будзе разгледжана ў Мінскім гарадскім судзе 27 сакавіка

Пра гэта паведаміла паплечніца асуджаных анархістаў Марына Касінерава.

12 лютага суд Савецкага р-на г. Мінска прызнаў актывістаў анархісцкага руху Мікіту Емяльянава і Івана Комара вінаватымі па некалькіх артыкулах і прыгаварыў іх да сямі гадоў пазбаўлення волі кожнага.

Нагадаем, што 12 лютага суд Савецкага р-на г. Мінска прызнаў актывістаў анархісцкага руху Мікіту Емяльянава і Івана Комара вінаватымі ў пашкоджанні маёмасці (арт. 341 КК), замаху на наўмыснае пашкоджанне маёмасці і наўмысным пашкоджанні маёмасці, здзейсненым агульнанебяспечным спосабам (ч. 1 арт. 14, ч. 2 арт. 218 КК, і ч. 2 арт. 218 КК), незаконных дзеяннях у дачыненні да прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў (ч. 2 арт. 295-3 КК), і прыгаварыў іх да сямі гадоў пазбаўлення волі кожнага.

На думку праваабаронцаў, у парушэнне прынцыпаў справядлівага судовага разбору, Мікіта Емяльянаў быў асуджаны да празмерна жорсткага і непрапарцыйна пакарання. Іван Комар таксама быў пакараны празмерна жорстка, непрапарцыйна ў параўнанні з абвінавачваннямі. Акрамя таго, было парушана яго права не падвяргацца катаванням і жорсткаму абыходжанню, паведамляе spring96.org.

Праваабарончая супольнасць прызнала асуджаных палітычнымі вязнямі і запатрабавала для Мікіты Емяльянава і Івана Комара неадкладнага перагляду прысуду пры захаванні права на справядлівае судовае разбіральніцтва і ліквідацыі пералічаных парушэнняў.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Павал Красоўскі
  • Яна Палякова
  • Аляксей Бондар
  • Андрэй Клімаў
  • Валер Сядоў