За што кінулі ў ШІЗА палітвязня Мікіту Емельянава?

Стала вядома, што ў гэтым месяцы Мікіта Емяльянаў правёў 5 сутак у ШІЗА за “парушэнне формы адзення”.

Паплечнікі Мікіты кажуць, што яме перасталі паступаць лісты ад сяброў.

“З 12 па 17 лістапада Мікіта Емяльянаў правёў 5 сутак у ШІЗА за “парушэнне формы адзення”, – паведаміла паплечніца палітвязня Марына Касінерава.Нагадаем, што Мікіта быў прысуджаны першапачаткова да 7 гадоў пазбаўлення волі, затым тэрмін знізілі да 4,5 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму за напад у кастрычніку 2019 года на СІЗА-1 і Мінскі гарадскі суд. Цяпер Емяльянаў знаходзіцца ў Магілёўскай “крытай” турме за шматлікія “парушэнні”.

Як і многім іншым, Мікіту Емельянову не паступаюць лісты ад сяброў. Такая сітуацыя адназначна назіраецца ў Аляксандра Францкевіча, Марфы Рабковай, Іллі Пакрыўца, Івана Красоўскага і іншых зняволеных. Такім чынам на палітвязняў аказваецца псіхалагічны ціск.

***

12 лютага 20120 году Мікіта Емельянаў быў асуджаны на 7 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за псаванне маёмасці ў грамадскіх месцах (арт. 341 КК), замах на наўмыснае пашкоджанне маёмасці і наўмыснае пашкоджанне маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам (ч.1 арт. 14 ч. 2 артыкула 218 КК, ч. 2 артыкула 218 КК), незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў (ч. 2 арт. 295-3 КК) за тры эпізоды: чырвоная фарба на будынку Мінгорсуда (25 верасня павінен быў адбыцца “зачынены” суд над Змітром Паліенка), две спробы атакі СІЗА на Валадарскага (адна няўдалая).

Усе акцыі Мікіта прысвяціў салідарнасці з палітычна рэпрэсаванымі і адзначыў, што з’яўляецца прыхільнікам анархісцкіх поглядаў. У апошнім слове на судзе ён заявіў: “У барацьбе за свабоду і правы чалавека мэта апраўдвае сродкі”, і ў суда нічога не прасіў.

14 лютага 2020 году Мікіта Емельянаў быў прызнаны шэрагам праваабарончых арганізацый палітычным зняволеным.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Алег Гнедчык
  • Анатоль Букас
  • Вадзім Лабковіч
  • Міхаіл Марыніч
  • Уладзімер Кудзінаў