Мікола Дзядок: У маёй кнізе – “рэлікты” з паралельнага свету

Былы палітвязень Мікола Дзядок распавёў сайту palitviazni.info пра новай выданне сваёй кнігі “Фарбы паралельнага свету”.

“Гэтае выданне рыхтавалася сумесна с супрацоўнікамі Праваабарончага цэнтра “Вясна”, – распавядае аўтар. – У яго былі дададзеныя некаторыя турэмныя паштоўкі, лісты, што я адсылаў і што прысылалі мне”.

 

“Фарбы паралельнага свету – цалкам па-беларуску, – напісаў у Фэйсбук Мікола Дзядок. – Новае выданне “Фарбаў паралельнага свету” пабачыла свет, дзякуючы праваабарончаму цэнтру “Вясна”. Такім чынам, агульны тыраж “Фарбаў” на розных мовах дасягнуў ужо 1280 экзэмпляраў, што не можа не радаваць. Хутка будзе прэзентацыя”.

Нагадаем, што ў Мінску першая прэзентацыя кнігі “Фарбы паралельнага свету”, якая прысвечана турэмнаму досведу, абылася яшчэ ў лютым мінулага году, але пасля гэтага яна пабачыла і іншыя гарады.

“Прэзентацыі адбыліся ў Мінску, Маскве, Санкт-Пецербургу, Тверы, у Вільні і Кіеве, – распавядаў Мікола Дзядок. – Паўсюль, акрамя расійскай сталіцы, прэзентацыі былі адкрытымі і анансаваліся ў Інтэрнэце. Трэба адзначыць, што аўдыторыя моцна адрознівался па гарадах. Напрыклад, у Мінску гэта былі перш за ўсе мае сябры і паплечнікі, а таксама праваабаронцы і журналісты. У Санкт-Пецярбургу – пераважна грамадскія актывісты, у Вільні – у асноўным студэнты ЕГУ. Самая стракатая аўдыторыя была ў Кіеве, нават нельга выдзяліць, хто там пераважаў. Бачна, што турэмная тэматыка цікавая самым розным людзям”.

– Новае выданне рыхтавалася сумесна с супрацоўнікамі “Вясны”, – кажа Мікола зараз. – У яго былі дададзеныя некаторыя турэмныя паштоўкі, лісты, што я адсылаў і што прысылалі мне. Карацей, “рэлікты” з паралельнага свету. Таксама для яго прыйшлося адмыслова перакласці частку апавяданняў на беларускую мову, бо з самага некаторыя пісаліся на рускай.

– А як разыходзіцца папярэдні наклад?

– Першы наклад (13 апавяданняў) разышоўся больш чым напалову. З накладу на рускай мове (200 экземпляраў) разышлося ўжо тры чвэрці. Раскупляюць па кніжных крамах і бяруць з рук вельмі хутка. Ну гэта і не дзіва – там рынак большы, да таго ж турэмная тэматыка ў Расііі для палітычных актывістаў робіцца ўсе больш актуальнай.

Прама зараз ідуць рэпрэсіі супраць анархісцкага руху, ужо каля дзесятку людзей сядзяць у турмах па абвінавачаннях у тэрарызме і экстрэмізме, многія прайшлі праз катаванні. Вельмі хочацца верыць, што мая кніга камусьці дапаможа вытрымаць.

– Прэзентацыі кнігі працягваюцца?

– Не так даўно адбыліся першыя прэзентацыі англамоўнай версіі кнігі. Яны прайшлі ў трох гарадах Ізраіля, у Стамбуле і Тбілісі. Найбольш людзей сабрала тбіліская прэзентацыя – больш за 20 чалавек. Яна адбывалася ў Нацыянальнай бібліятэцы Грузіі – што ўжо само па сабе кажа аб узроўні палітычных свабод. Там прадаваліся кніжкі як на рускай так і на англійскай мове. Прэзентацыя ў Турцыі была вельмі цёплая, але людзей цікавіла больш сітуацыя ў Беларусі, чым сама кніга.

Магчыма, гэта таму, што там вельмі мала хто ведаў англійскую мову – размова ішла праз перакладчыка. З трох прэзентацый у Ізраіле найлепшая адбылася ў Хайфе – проста на кватэры ў сяброў. Людзі там вельмі ахвотна куплялі кнігу, бо англійская там, як другая родная мова.

palitviazni.info

P.S. Нагадаем, што ў Мінску купіць кнігу можна ў кнігарні “Логвінаў” (праспект Незалежнасці, 37а) і на сядзібе БНФ (вуліца Чарнышэўскага, 3).

Іншыя палітычныя вязьні

  • Рыгор Кійко
  • Ірына Халіп
  • Ігар Корсак
  • Андрэй Клімаў
  • Алесь Кіркевіч