Міхаіл Жамчужны: Гэта – не выбары…

14110101Палітвязень Міхаіл Жамчужны даслаў з калоніі чарговы ліст праваабаронцу Леаніду Свеціку.

“Дзіўна, але ў гэтым лісце Міхаіл нічога не распавёў пра тое, што з ім адбываецца ў няволі зараз, – распавёў сайту palitviazni.info спадар Свецік. – Не піша ён і пра сваю рэакцыю на тое, што атрымаў адказ на наглядную скаргу, якую ў пачатку жніўня накіраваў у Вярхоўны суд”.

“Найперш Міхаіл Жамчужны распавёў пра прайшоўшыя ў краіне парламенцкія выбары, – кажа праваабаронца. – І іх вынікі не сталі для палітычнага зняволенага вялікай нечаканасцю. Маўляў, усё адбылося як заўсёды. Толькі з невялікімі касметычнымі зменамі”.

“Я ўпэўнены, што выбары ў Беларусі не з’яўляюцца сапраўднымі, – напісаў Міхаіл Жамчужны. – Гэта – не выбары. І Андрэй Бандарэнка (дырэктар праваабарончай арганізацыі “Платформа інавэйшн”, які зараз таксама знаходзіцца за кратамі – Аўт.), як мне падаецца, таксама пацярпеў з-за таго, што ў свой час займаўся не толькі праваабаронай, але і збіраўся прымаць удзел у выбарах. Наколькі вядома, у калоніі Бандарэнку нават далі крымінальны псеўданім “Дэпутат”. А ўвогуле, Андрэй – вельмі талковы аналітык з гуманітарнай адукацыяй і досведам працы”.

Са слоў Леаніда Свеціка, увесь астатні змест ліста Жамчужны прысвяціў таму, у якіх умовах яго ўтрымлівалі ў віцебскім СІЗА падчас расследвання яго першай крымінальнай справы.

“Дзіўна, але ў гэтым лісце Міхаіл нічога не распавёў пра тое, што з ім адбываўцца ў няволі зараз, – дадае праваабаронца. – І не піша пра сваю рэакцыю на тое, што атрымаў адказ на наглядную скаргу, якую ў пачатку жніўня накіраваў у Вярхоўны суд”.

Нагадаем, заснавальнік “Платформ інавэйшн” Міхаіл Жамчужны ў ліпені 2015 года быў асуджаны Віцебскім абласным судом на 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. 23 кастрычніка судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзела касацыйную скаргу і прызначыла Жамчужнаму больш строгае пакаранне – шэсць з паловай гадоў пазбаўлення волі.

Ён быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных арт. 376 (часткі 1 і 2), ч.5 арт. 16, арт. 375 (частка 1) і арт. 431 (часткі 1 і 2): падбухторванні да наўмыснага разгалошвання звестак, якія складаюць службовую таямніцу; незаконным набыцці і збыце спецыяльнага тэхнічнага сродку, прызначанага для сакрэтнага атрымання інфармацыі, у тым ліку — паўторна; дачы хабару і дачы хабару паўторна.

Беларускімі праваабаронцамі Міхаіл Жамчужны прызнаны палітычным зняволеным.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Зьміцер Хведарук
  • Зьміцер Даронін