
5 чэрвеня адбыўся працэс у Першамайскім судзе Менску, на якім павінны быў вызначыцца лёс прэвэнтыўнага нагляду над былым палітвязьнем Зьмітром Дашкевічам. Рашэньне было вынесенае не на карысьць актывіста – нагляд працягнулі.
Прычынай судзьдзя Леанід Ярмоленка назваў тое, што Дашкевіч некалькі разоў парушаў правілы прэвэнтыўнага нагляду.
Пра працягненьне тэрміну нагляду хадайнічала міліцыя Першамайскага раёну.
Паводле правілаў прэвэнтыўнага нагляду Зьміцер Дашкевіч мусіць знаходзіцца дома з 8 вечара да 6 раніцы, рэгулярна адзначацца ў міліцыі і атрымліваць дазвол на паездкі за горад.
Адзначым, што на 6 месяцаў працягнулі прэвэнтатыўны нагляд над іншым былым палітвязьнем – Паўлам Вінаградавым.
Паводле svaboda.org