Зміцер Дашкевіч: На мяне паабяцалі скласці восем пратаколаў

Грамадскі актывіст і былы палітвязень Зміцер Дашкевіч распавёў пра сваю сустрэчу ў мінулую нядзелю з суарацоўнікамі ДАІ.

“Падчас мірнай акцыі 27 верасня ехаў на машыне і вітаў удзельнікаў марша гукавымі сігналамі, – распавёў Зміцер Дашкевіч сайту palitviazni.info. – Спынілі супрацоўнікі ДАІ. Забралі тэхпашпарт на аўтамабіль, паабяцалі скласці аж восем пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях. Гумар у даішнікаў быў своеасаблівым. Сказалі: “Восем раз сігналіў — таму восем пратаколаў і складаем”.

Зміцер Дашкевіч кажа, што ў краіне сёння пануе поўнае беззаконне, таму сілавікі могуць зрабіць усё што заўгодна.

“Пакуль не звяртаўся за дакументамі, пабачым, як будуць разгортвацца падзеі далей, – дадае ён. – Мы ж бачым, што сёння творыць гэты рэжым…”

palitviazni.info

Фота: facebook.com/zm.dashkevich

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

24.12.2020 Зміцер Дашкевіч: Я натхніўся, што трэба і далей асвятляць палітвязняў лістамі з волі

28.09.2020 Зміцер Дашкевіч: На мяне паабяцалі скласці восем пратаколаў

22.07.2020 Зміцер Дашкевіч: Калі раней кандыдатаў у прэзідэнты саджалі ў турму ў дзень выбараў, то зараз за два месяцы да гэтага

12.11.2019 Зміцер Дашкевіч: Людзі павінны ўмець карыстацца зброяй

24.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Правакатару, які распыліў пярцовы газ абаронцу Курапат, далі толькі штраф…

15.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Рэклама гэтаму мерапрыемству не патрэбна

23.07.2019 Зміцер Дашкевіч: Гэта быў адзіны выразна палітычны артыкул у Крымінальным кодэксе

11.06.2019 Зміцер Дашкевіч: Ад змены складнікаў у рэпрэсіўным беларускім апараце нічога не зменіцца

27.03.2019 Зміцер Дашкевіч: У ізалятары сядзеў, як у прыбіральні…

26.03.2019 Мікола Статкевіч: Арышты выбітных музыкаў – красамоўныя сведчанні пра канец нават уяўнай “лібералізацыі”

Іншыя палітычныя вязьні

  • Андрэй Рамашэўскі
  • Анатоль Паўлаў
  • Сяргей Башарымаў
  • Арцём Брэўс
  • Уладзімір Кондрусь