Зміцер Дашкевіч: Калі раней кандыдатаў у прэзідэнты саджалі ў турму ў дзень выбараў, то зараз за два месяцы да гэтага

Былы палітвязень Зміцер Дашкевіч распавёў сайту palitviazni.info пра сёняшнія рэпрэсіі і палітычных зняволеных.

Зміцер Дашкевіч адзначае, што ў гэтай кампаніі ён актыўна не ўдзельнічае, хаця яму імпануе кандыдатура Святланы Ціханоўскай. І адзначае прадказальнасць таго, што ў краіне з’явілася 25 палітычных зняволеных, а многія актывісты сёння знаходзяцца за кратамі.

“Асноўнае адрозненне гэтай прэзідэнцкай кампаніі ад папярэдніх палягае ў тым, што з кожным годам ва ўладаў Беларусі ўсё больш сыходзіць зямля з-пад ног, – кажа Зміцер Дашкевіч.І чым далей яна сыходзіць, чым шпарчэй гарыць пад нагамі, тым большыя патрэбныя рэпрэсіі. Узроўнем рэпрэсій у асноўным і адрозніваюцца гэтыя прэзідэнцкія выбары ад астатніх.

Калі раней кандыдатаў у прэзідэнты саджалі ў турму ў дзень выбараў, то зараз за два месяцы да асноўнага дня галасавання. Усіх трэба пасадзіць да выбараў, таму што вельмі няўстойлівыя пазіцыі. І думаю, што далей будзе яшчэ больш сумна.

Не без дапамогі Масквы можа адбыцца самая сапраўдная мясарубка. Трэба разумець, каму мы супрацьстаім, і якія ў нас сілы. Калі адказна не падыйсці ад адказаў на гэтыя пытанні, то і самі ў апынемся ў гэтай мясарубцы, якая можа перамалоць і Лукашэнку, а разам з ім і тых, хто туды палезе”.

На думку Змітра, Павел Севярынец, Мікола Статкевіч і іншыя актывісты будуць знаходзіцца за кратамі, пакуль не пройдуць выбары.

“Пакуль будзе захоўвацца нестабільная палітычная сітуацыя, гэтыя людзі будуць сядзець. На мой погляд, турбулентнасць будзе захоўвацца і нават павялічыцца”, – дадае ён.

palitviazni.info

Фота: euroradio.fm

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

24.12.2020 Зміцер Дашкевіч: Я натхніўся, што трэба і далей асвятляць палітвязняў лістамі з волі

28.09.2020 Зміцер Дашкевіч: На мяне паабяцалі скласці восем пратаколаў

22.07.2020 Зміцер Дашкевіч: Калі раней кандыдатаў у прэзідэнты саджалі ў турму ў дзень выбараў, то зараз за два месяцы да гэтага

12.11.2019 Зміцер Дашкевіч: Людзі павінны ўмець карыстацца зброяй

24.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Правакатару, які распыліў пярцовы газ абаронцу Курапат, далі толькі штраф…

15.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Рэклама гэтаму мерапрыемству не патрэбна

23.07.2019 Зміцер Дашкевіч: Гэта быў адзіны выразна палітычны артыкул у Крымінальным кодэксе

11.06.2019 Зміцер Дашкевіч: Ад змены складнікаў у рэпрэсіўным беларускім апараце нічога не зменіцца

27.03.2019 Зміцер Дашкевіч: У ізалятары сядзеў, як у прыбіральні…

26.03.2019 Мікола Статкевіч: Арышты выбітных музыкаў – красамоўныя сведчанні пра канец нават уяўнай “лібералізацыі”

Іншыя палітычныя вязьні

  • Зьміцер Паліенка
  • Арцём Брэўс
  • Міхаіл Жамчужны
  • Сяргей Гумінскі
  • Уладзімер Хамічэнка