Зміцер Дашкевіч: Я натхніўся, што трэба і далей асвятляць палітвязняў лістамі з волі

Былы палітычны зняволены Зміцер Дашкевіч арганізаваў акцыю салідарнасці з палітвязнямі, да якой можа далучыцца кожны жадаючы.

“Даслалі палітвязням 78 лістоў, на патрэбы сышло каля 2370 рублёў, – кажа Зміцер. – Праца няпростая, але святая, таму будзе працягвацца…”

Зміцер Дашкевіч паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбук, што на гэтым тыдні палітвязням даслалі 78 лістоў (дробных пакункаў) і падзякаваў усім, хто дапамагаў матэрыяльна і фізічна.

На патрэбы па адпраўленні лістоў пайшло каля 2370 рублёў, сабрана каля 1290 рублёў, таму кожны можа далучыцца да акцыі салідарнасці.

“Памятайце пра вязняў, нібы самі ўвязненыя разам з імі, – заклікаў усіх да салідарнасці палітвязень апостал Павел, – напісаў Зміцер Дашкевіч. – І я заўсёды стараўся так рабіць, тым больш і хлебу гэтага скаштаваў добра.

Калі палітвязняў было пару дзясяткаў, я сумленна высылаў ім пошту: капэрты, падпіскі, асадкі, сшыткі і самае галоўнае – Эвангельле Таго, Хто і Сам быў несправядліва арыштаваны і несправядліва асуджаны.

Калі палітвязняў сталася сто, я ўжо ледзь управіўся кожнаму выслаць ліст. Цяпер, калі толькі прызнаных палітвязняў 160, а непрызнаных яшчэ некалькі соцень(!) – гэта пераўтварылася ў такую жахлівую статыстыку, якую мозг ужо не ўспрымае.

Але калі чытаеш іхныя імёны, даты нараджэння, кароткія звесткі, калі пра каго ёсць, перад табою паўстаюць дзясяткі і сотні жывых людзей з іхнымі лёсамі, сем’ямі, з іх бядой.

Бацькі і сыны, браты, 18-гадовыя хлопцы і дзяўчыты, студэнты і іх выкладчыкі, блогеры і журналісты, айцішнікі і нават адвакаты, лекары і рабочыя, палітычныя лідары і нікому невядомыя людзі – і ўсіх іх віна ў тым, што яны прагнулі Праўды”.

Па словах Змітра, такі маштаб рэпрэсій цяжка ўсвядоміць і часам “аж рукі апускаюцца ад роспачы”.

“Але ўчора сям’я Максіма Знака засведчыла мне: першае, што дайшло Максіму ў камеру – ліст з капэртамі і Бібліяй, — дадае Зміцер Дашкевіч. – Гэта самае тое, што было патрэбна яму ў цяжкі час. І я натхніўся, што трэба і далей асвятляць палітвязьняў лістамі з волі. Але трэба вашая дапамога – і фінансавая, і фізічная”.

palitviazni.info

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

24.12.2020 Зміцер Дашкевіч: Я натхніўся, што трэба і далей асвятляць палітвязняў лістамі з волі

28.09.2020 Зміцер Дашкевіч: На мяне паабяцалі скласці восем пратаколаў

22.07.2020 Зміцер Дашкевіч: Калі раней кандыдатаў у прэзідэнты саджалі ў турму ў дзень выбараў, то зараз за два месяцы да гэтага

12.11.2019 Зміцер Дашкевіч: Людзі павінны ўмець карыстацца зброяй

24.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Правакатару, які распыліў пярцовы газ абаронцу Курапат, далі толькі штраф…

15.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Рэклама гэтаму мерапрыемству не патрэбна

23.07.2019 Зміцер Дашкевіч: Гэта быў адзіны выразна палітычны артыкул у Крымінальным кодэксе

11.06.2019 Зміцер Дашкевіч: Ад змены складнікаў у рэпрэсіўным беларускім апараце нічога не зменіцца

27.03.2019 Зміцер Дашкевіч: У ізалятары сядзеў, як у прыбіральні…

26.03.2019 Мікола Статкевіч: Арышты выбітных музыкаў – красамоўныя сведчанні пра канец нават уяўнай “лібералізацыі”

Іншыя палітычныя вязьні

  • Уладзімер Някляеў
  • Віталь Мацукевіч