Зміцер Дашкевіч: Рэклама гэтаму мерапрыемству не патрэбна

Былы палітвязень Зміцер Дашкевіч распавёў сайту palitviazni.info пра тое, што працягваецца збор сродкаў на правядзенне 29 кастрычніка ў Курапатах “Ночы расстраляных паэтаў”.

“Калі грошы застануцца, то накіруем іх на іншыя праекты па тэме Курапатаў”, – кажа суразмоўца.

Нагадаем, што больш за сто паэтаў, пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў былі расстраляны ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. Каб ушанаваць памяць нявінных людзей на месцы, дзе чыніўся генацыд Беларусі, зараз аб’яўлены збор сродкаў.

“Сродкі пойдуць на добрую справу, — адзначае Зміцер Дашкевіч. — Выдадзены плакаты, флаеры, плануем надрукаваць буклеты і іншую інфармацыйную прадукцыю. Калі грошы застануцца, то накіруем іх на іншыя праекты па тэме Курапатаў і расстрэльнай ночы. А планаў шмат.

За сабраныя сродкі плануем выдаваць кнігі, дыскі, рыхтавацца да наступных мерапрыемстваў. Калі будзе больш сродкаў, то ўжо цяпер пачнем планаваць сур’ёзныя выдавецкія рэчы”.

Са слоў Змітра Дашкевіча, гэта будзе не палітычная акцыя, людзі проста збяруцца, каб ушанаваць памяць людзей у месцы масавага генацыду беларусаў.

“Будуць гучаць вершы, выступяць музыкі, – дадае Зміцер. – Шмат запрасілі паэтаў і пісьменнікаў, музыкантаў, але не хацелася б агучваць іх імёны. Мяркую, што рэклама гэтаму мерапрыемству не патрэбна. Хто захоча — той прыйдзе”.

Пачатак мерапрыемства запланаваны на 20.00, яно працягнецца каля трох гадзін.

palitviazni.info

Фота: tut.by

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

24.12.2020 Зміцер Дашкевіч: Я натхніўся, што трэба і далей асвятляць палітвязняў лістамі з волі

28.09.2020 Зміцер Дашкевіч: На мяне паабяцалі скласці восем пратаколаў

22.07.2020 Зміцер Дашкевіч: Калі раней кандыдатаў у прэзідэнты саджалі ў турму ў дзень выбараў, то зараз за два месяцы да гэтага

12.11.2019 Зміцер Дашкевіч: Людзі павінны ўмець карыстацца зброяй

24.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Правакатару, які распыліў пярцовы газ абаронцу Курапат, далі толькі штраф…

15.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Рэклама гэтаму мерапрыемству не патрэбна

23.07.2019 Зміцер Дашкевіч: Гэта быў адзіны выразна палітычны артыкул у Крымінальным кодэксе

11.06.2019 Зміцер Дашкевіч: Ад змены складнікаў у рэпрэсіўным беларускім апараце нічога не зменіцца

27.03.2019 Зміцер Дашкевіч: У ізалятары сядзеў, як у прыбіральні…

26.03.2019 Мікола Статкевіч: Арышты выбітных музыкаў – красамоўныя сведчанні пра канец нават уяўнай “лібералізацыі”

Іншыя палітычныя вязьні

  • Алег Волчак
  • Зьміцер Бандарэнка
  • Арцём Грыбкоў
  • Зьміцер Новік