Blog

19 Articles

Павел Вінаградаў: Зачысткі актывістаў перад Еўрапейскімі гульнямі будуць

21 чэрвеня ў Беларусі стартуюць Еўрапейскія гульні, што можа стаць падставай, каб адправіць многіх актывістаў на час правядзення спаборніцтваў “на суткі”.

Актывіст Павел Вінаградаў, які ў пэўным сэнсе таксама стаў ахвярай рэпрэсіўнай сістэмы падчас правядзення ў беларускай сталіцы чэмпіяната свету-2014, распавёў сайту palitviazni.info пра тое, ці магчымы і сёлета такі сцэнар.

Павел Вінаградаў: Хацеў перадаць “прывітанне” – і я яго перадаў

0626_vinagr_action_01-yymqoУплывовая праваабарончая арганізацыя асудзіла адвольнае пакаранне беларускага актывіста і заклікала ўлады скасаваць прэвентыўны нагляд, накладзены на Паўла Вінаградава.

Сам Павел Вінаградаў, за якім быў устаноўлены прэвентыўна нагляд на 6 месяцаў, адказаў уладам на гэтым тыдні па-свойму крэатыўна – правёў дзёрзкую акцыю па вывешванні бел-чырвона-белых сцягоў ў Маскоўскім раёне Мінска і своеасаблівымі плакатамі падзякаваў суду і міліцыі за «клопат» пра яго.

“Паколькі “Міжнародная амністыя” выступіла с заявай, можа быць, нават з мяне здымуць прэвентыўны нагляд, – распавёў моладзевы актывіст сайту palitviazni.info. – Хаця ў гэта слаба верыцца”.

Павел Вінаградаў: У нас закон куды павернуць – туды ён і павернецца

13413742_961536173962233_2233111012006874508_nДнямі суд усталяваў прэвэнтыўны нагляд за Паўлам Вінаградавым. Гэтага запатрабавала крымінальна-выканаўчая інспекцыя Маскоўскага раёна Мінска, спаслаўшыся на 4 адміністрацыйныя парушэнні з боку актывіста з кастрычніка мінулага году, калі скончыўся тэрмін былога нагляду за ім.

“Я, безумоўна, не магу сцвярджаць са стопрацэнтнай упэўненасцю, што гэта палітычнае рашэнне, аднак некаторыя супадзенні наводзяць на роздумы, – распавёў Павел Вінаградаў сайту palitviazni.info. – Нагляд у мяне заканчваецца, калі закончыцца судзімасць – 14 верасня. А выбары пройдуць 11 верасня. Магчыма, камусьці захацелася прыцішыць маю вулічную актыўнасць падчас палітычнай кампаніі”.

За Паўлам Вінаградавым могуць усталяваць прэвентыўны нагляд

vinahradau-0302_0Суд Маскоўскага раёна Мінска 7 чэрвеня разгледзіць справу аб усталяванні прэвентыўнага нагляду ў дачыненні да актывіста апазіцыі Паўла Вінаградава.

“Мне незразумела, з чым гэта звязана, – распавёў актывіст сайту palitviazni.info. – Магчыма, з-за таго, што набліжаюцца парламенцкія выбары і тады гэтая ініцыятыва дакладна не міліцыі”.

Павел Вінаградаў: Ёсць яшчэ порах у парахаўніцах

12190817_833355196780332_7518434494272385462_nМоладзевы актывіст апазіцыі Павел Вінаградаў, які вядомы частымі затрыманнямі, распавядае сайту palitviazni.info пра сябе, свае захапленні, затрыманні, арышты і палітыку.

“Тое, што ўсе называюць апазіцыяй, хутчэй нагадвае групу разрозненых дысідэнтаў, – кажа моладзевы актывіст. – Але гэта не адмяняе важнасці ўдзелу людзей у пратэстах. Заўсёды некаму патрэбна падстаўляцца. Нельга без намаганняў змяніць краіну да лепшага, як нельга прыгатаваць яешню не разбіўшы яйка”.

“Еўропа заплюшчвае вочы…”

previewШтрафы за ўдзел у рознага кшталту акцыях па-ранейшаму прыходзяць актывістам і палітыкам. Хтосьці аплочвае, нехта прынцыпова адмаўляецца гэта рабіць.

Моладзевы актывіст апазіцыі Павел Вінаградаў, які вядомы частымі затрыманнямі і суткамі арышту, распавёў сайту palitviazni.info пра “новую тактыку” беларускіх уладаў.

“І Захаду, і беларускім уладам нестабільнасць у рэгіёне пасля Украіны не патрэбна, – адзначае актывіст. – Таму яны і стараюцца нейкім чынам адзін да аднаго прыцерціся. Улады выпусцілі палітвязняў і перасталі адпраўляць за краты, а Еўропа заплюшчае вочы на штрафы”.

Павел Вінаградаў вярнуўся ў Мінск з “палітычнай ссылкі”

Pavel Vinahradau. Photo by Karalina Paliakova/34mag.net

Pavel Vinahradau. Photo by Karalina Paliakova/34mag.net

Былы палітвязень Павел Вінаградаў распавёў сайту palitviazni.info пра сваё жыццё ў Беразіно, вяртанне ў сталіцу і будучыя планы.

Моладзевы актывіст апазіцыі Павел Вінаградаў, вядомы частымі затрыманнямі і суткамі арышту, каля году таму вырашыў з’ехаць з Мінска. Асноўная прычына — пагроза трапіць у лекава-працоўны прафілакторый, бо актывіст ужо меў некалькі адміністрацыйных арыштаў быццам бы за «стан алкагольнага ап’янення».

«Ёсць палітзняволеныя, ёсць палітпрызыўнікі, а я вось быў бы першым паліталкаголікам», – распавядаў Павел Вінаградаў журналістам.

Нагадаем, пасля падзей у снежні 2010 году Павел Вінаградаў быў арыштаваны, а затым асуджаны на 4 гады зняволеньня. 14 верасьня 2011 г. актывіст быў вызвалены паводле ўказу аб памілаванні, падпісанага кіраўніком дзяржавы.

– У Беразіно я вымушаны быў знаходзіцца больш за 10 месяцаў, – кажа Павел Вінаградаў. – І скажу, што гэта быў даволі цікавы этап у маім жыцці. Не часта табе даводзіцца пабыць у месцы, дзе можна пра ўсё забыцца – і пра “крывавы рэжым”, і пра ўсё астатняе. У раённым цэнтры я проста адпачываў і атрымліваў асалоду ад прыроды.

Павал Вінаградаў: “Людзі, ня бойцеся!”

Павал Вінаградаў: “Людзі, ня бойцеся!”
Pavel Vinahradau. Photo by Karalina Paliakova/34mag.net

Пасьля падзеяў 2010 году праявы салідарнасьці з актывістамі грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі хутчэй выключэньне, чым правіла. Кампаніі апошніх месяцаў – падчас арышту Паўла Вінаградава і супраць высылкі з краіны праваабаронцы Алены Танкачовай – прыемная нечаканасьць, мяркуе сам Вінаградаў.