За Паўлам Вінаградавым могуць усталяваць прэвентыўны нагляд

vinahradau-0302_0Суд Маскоўскага раёна Мінска 7 чэрвеня разгледзіць справу аб усталяванні прэвентыўнага нагляду ў дачыненні да актывіста апазіцыі Паўла Вінаградава.

“Мне незразумела, з чым гэта звязана, – распавёў актывіст сайту palitviazni.info. – Магчыма, з-за таго, што набліжаюцца парламенцкія выбары і тады гэтая ініцыятыва дакладна не міліцыі”.

Нагадаем, пасля падзей на плошчы Незалежнасці 19 снежня 2010 года Вінаградаў быў арыштаваны і асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі. 14 верасня 2011 года моладзевы актывіст выйшаў на свабоду згодна з указам прэзідэнта аб памілаванні, але за ім усталявалі прэвентыўны нагляд на тры з паловай гады. Затым прэвентыўны нагляд быў працягнуты яшчэ на паўгода ў сувязі з неаднаразовым прыцягненнем да адміністрацыйнай адказнасці.

Прэвентыўны нагляд з Вінаградава быў зняты 2 лістапада 2015 года, пасля чаго ён быў пастаўлены на ўлік у Маскоўскім РУУС.

Зараз Павел Вінаградаў паведаміў у сацыяльных сетках, што яму прыйшла позва ў суд, які разгледзіць справу аб усталяванні прэвентыўнага нагляду.

– Мне незразумела, з чым гэта звязана, – распавёў актывіст сайту palitviazni.info. – Магчыма, з-за таго, што набліжаюцца парламенцкія выбары, і тады гэтая ініцыятыва дакладна не міліцыі. Альбо Маскоўскі РУУС хоча часцей мяне бачыць. А, можа быць, і ўвогуле зоркі так сыйшліся. Але фармальная прычына для разгляду справы маецца – наяўнасць трох складзеных на мяне адміністрацыйных пратаколаў і мая судзімасць.

Адным словам, рэальна могуць увесці прэвентыўны нагляд?

– У нашай краіне ўсё могуць. Іншая спрва, наколькі законна ўсталёўваць нагляд на паўгода за чалавекам, якому 3 месяцы засталося да пагашэння судзімасці. Пабачым на судзе, чые вушы тырчаць з гэтай ініцыятывы.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Кастусь Лукашоў
  • Міхась Субач
  • Артур Фінькевіч