Міхась Субач

Міхась Субач — жыхар Менскага раёну, прадпрымальнік, адзін з асуджаных па крымінальнай “справе 14-ці” ў 2008 г. Тады сотні чалавек пратэставалі на вуліцах Менску супраць прыняцьця ўказу кіраўніка дзяржавы, згодна з якім умовы працы прадпрымальнікаў моцна ўскладняліся і пагаршаліся. Дзясяткі людзей ў той дзень (10 студзеня 2008 г.) былі затрыманыя, некаторыя з іх — моцна зьбітыя, многія былі асуджаныя па адміністратыўных справах.

Храналёгія перасьледу

Міхася Субача ў студзені 2008 году судзілі двойчы: па двух пратаколах за ўдзел у акцыях 10 і 21 студзеня ён быў аштрафаваны на 1 400 000 рублёў. Аднак пазьней прадпрымальніку было ў дадатак прад’яўленае і крымінальнае абвінавачваньне — па па ч. 1 арт. 342 КК РБ  (“арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак”).

27 траўня 2008 г. судзьдзя Цэнтральнага райсуду Менску Валеры Есьман прызнаў маладзёвага актывіста Міхаіла Субача вінаватым ва ўчыненьні крымінальнага злачынства па ч. 1 арт. 342 КК РБ (“арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак”) і вынес пакараньне ў выглядзе абмежаваньня волі тэрмінам на два гады без накіраваньня ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу.

Міхась Субач прымаў удзел і ў іншых апазыцыйных акцыях — у прыватнасьці, ён быў адным з затрыманых уначы на 24 сакавіка 2006 г. падчас разгону намётавага мястэчка пратэсту на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Міхась Субач
  • Сяргей Гумінскі
  • Артур Фінькевіч
  • Андрэй Абозаў
  • Зьміцер Касьпяровіч