Беспрэцэндэнтная расправа над Вінаградавым

Паўла Вінаградава пакаралі 15 суткамі адміністрацыйнага арышту «за хуліганства», аштрафавалі «за п’янства» і судзьдзя Вольга Лістраценка працягнула яму прэвэнтыўны нагляд на 1 год.

Адміністратыўная справа Паўла Вінаградава, актывіста моладзевага крыла «Zмена» разглядаецца сёння ў судзе Маскоўскага раёна Менска. Суддзя – Вольга Лістраценка.

Паўла Вінаградава вінавацяць у дробным хуліганстве, нібыта 8 кастрычніка, калі ён прыйшоў у РУУС адзначацца, дык лаяўся і брыдкасловіў у прысутнасці супрацоўнікаў міліцыі. Апроч таго, супрацоўнікі міліцыі мэтанакіравана пішуць у пратаколах, што Вінаградаў прыходзіць да іх у нецьвярозым стане. Яны самі праверылі актывіста на алкаголь і выявілі аж 0,1 прамілле. Гэта выглядае на тое, што паступіў загад “аформіць” актывіста ў лячэбна-працоўны прафілакторый (ЛТП).

Акрамя таго, сёння ў гэтым жа судзе, але ў асобным, грамадзянскім працэсе мусіць вырашацца пытанне аб падаўжэнні прэвентыўнага нагляду над Паўлам Вінаградавым яшчэ на адзін год.

3 кастрычніка Павал Вінаградаў быў аштрафаваны на 8 базавых велічынь нібыта за знаходжаньне ў нецьвярозым выглядзе ў грамадзкім месцы. Павал сьцьвярджае, што ў міліцыі яму пагражалі лёсам зьніклага журналіста Зьмітра Завадзкага. 8 кастрычніка яму настойліва прапаноўвалі з’ехаць з Менску ў Беразіно, інакш ізноў пасадзяцт на суткі.

Літаральна перад гэтым, 10 верасня да яго ў кватэру прыйшлонекалькі супрацоўнікаў міліцыі, паведаміўшы, што ім трэба праверыць жыллёвыя ўмовы актывіста, а яму прапанавалі збірацца, каб паехаць разам з імі ў РУУС. Аднак затым міліцыянтам нехта патэлефанаваў, пасля чаго Вінаградава пакінулі ў спакоі. Як бачна – ненадоўга.

Зусім нядаўна, у жніўні, Паўла Вінаградава безпадстаўна пакаралі адміністратыўным арыштам на 10 сутак.

Праваабаронцы з трывогаю назіраюць за пераследам Паўла Вінаградава і расцэньваюць яго як беспрэцэндэнтную расправу над актывістам, якая не мае нічога агульнага з законнасцю і правасуддзем.

Крыніца: ПЦ “Вясна”

Іншыя палітычныя вязьні

  • Мечыслаў Яськевіч
  • Міхаіл Марыніч
  • Уладзімер Хамічэнка
  • Ільля Васілевіч
  • Аляксандар Казакоў