Дашкевіч і Лобаў: два гады за кратамі

Сёння лідэр «Маладога фронту» павінен быў выйсці на волю.Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў былі затрыманыя ў Менску ўвечары 18 снежня 2010 года, за дзень да прэзідэнцкіх выбараў.

Паводле інфармацыі ГУУС Менгарвыканкама, у двары жылога дома па вуліцы Янкі Брыля яны нібыта збілі Канстанціна Савіцкага і Алега Малышава. Затрыманне Дашкевіча і Лобава прадстаўнікі апазіцыі і праваабаронцы расцанілі як прэвентыўную меру міліцыі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.

24 сакавіка 2011 года Дашкевіч быў асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Лобаў – да 4 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму, піша «Наша Нiва».

«Міжнародная амністыя» прызнала Дашкевіча і Лобава вязнямі сумлення.

Эдуард Лобаў знаходзіцца ў калоніі № 22 у Івацэвічах.

Зміцеру Дашкевічу некалькі разоў мянялі месца знаходжання, а сам малады чалавек неаднаразова падвяргаўся ціску ў калоніі. Першапачаткова лідэр «Маладога фронту» адбываў пакаранне ў калоніі ў Горках (Магілёўская вобласць), затым яго перавялі ў Глыбокае (Віцебская вобласць).

Сёння Зміцер Дашкевіч павінен быў выйсці на волю, але 28 жніўня 2012 года Глыбоцкі раённы суд на закрытым выязным пасяджэнні ў калоніі прызнаў Дашкевіча вінаватым у злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі і прысудзіў яго дадаткова да года пазбаўлення волі.

У тэрмін пакарання ўключаныя чатыры месяцы, якія апазіцыянеру заставалася адбыць у калоніі па першай крымінальнай справе. Зміцер Дашкевіч некаторы час утрымліваўся ў Мазыры, а затым быў пераведзены ў Гродзенскую турму.

, - у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

24.12.2020 Зміцер Дашкевіч: Я натхніўся, што трэба і далей асвятляць палітвязняў лістамі з волі

28.09.2020 Зміцер Дашкевіч: На мяне паабяцалі скласці восем пратаколаў

22.07.2020 Зміцер Дашкевіч: Калі раней кандыдатаў у прэзідэнты саджалі ў турму ў дзень выбараў, то зараз за два месяцы да гэтага

12.11.2019 Зміцер Дашкевіч: Людзі павінны ўмець карыстацца зброяй

24.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Правакатару, які распыліў пярцовы газ абаронцу Курапат, далі толькі штраф…

15.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Рэклама гэтаму мерапрыемству не патрэбна

23.07.2019 Зміцер Дашкевіч: Гэта быў адзіны выразна палітычны артыкул у Крымінальным кодэксе

11.06.2019 Зміцер Дашкевіч: Ад змены складнікаў у рэпрэсіўным беларускім апараце нічога не зменіцца

27.03.2019 Зміцер Дашкевіч: У ізалятары сядзеў, як у прыбіральні…

26.03.2019 Мікола Статкевіч: Арышты выбітных музыкаў – красамоўныя сведчанні пра канец нават уяўнай “лібералізацыі”

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Малчанаў
  • Валеры Леванеўскі
  • Кастусь Лукашоў
  • Зьміцер Бандарэнка