Blog

54 Articles

Марына Лобава: Не магу нічога даведацца пра справу сына

Эдуард ЛобаўМарына Лобава – маці былога палітвязня Эдуарда Лобава распавяла сайту palitviazni.info, што, магчыма, у дачыненні да яе сына распачата новая крымінальная справа.

Нагадаем, Эдуард Лобаў разам з лідарам «Маладога фронту» Зміцерам Дашкевічам быў затрыманы ў Мінску 18 снежня 2010 году. Гэта было прэвентыўнай мерай спецслужбаў і міліцыі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, якія праходзілі на наступны дзень.

22-гадовы актывіст быў прызнаны вінаватым паводле часткі 3 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса – «асабліва злоснае хуліганства» і прысуджаны да 4 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Марына Лобава: Прыйшлі халады, а турэмная вопратка сына — летняя

Марына Лобава: Прыйшлі халады, а турэмная вопратка сына — летняя

Меней за тры месяцы засталося знаходзіцца ў івацэвіцкай калёніі палітвязьню Эдуарду Лобаву, якога асудзілі на 4 гады зьняволеньня нібыта за бойку зь мінакамі. Інцыдэнт адбыўся за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў, 18 сьнежня 2010 году. Маладафронтавец Эдуард Лобаў, як і ягоны сябар Зьміцер Дашкевіч, які таксама быў асуджаны па гэтым эпізодзе, лічаць, што гэта была правакацыя спэцслужбаў.

У Камітэт па правах чалавека накіраваная скарга палітвязьня Эдуарда Лобава

У Камітэт па правах чалавека накіраваная скарга палітвязьня Эдуарда Лобава

У Камітэт па правах чалавека ААН накіравана скарга палітвязьня Эдуарда Лобава. Пра гэта сайту “Вясны” паведаміла кіраўнік ПУ “Беларускі дакумэнтацыйны цэнтар” Раіса Міхайлоўская.