Марына Лобава: Не магу нічога даведацца пра справу сына

Эдуард ЛобаўМарына Лобава – маці былога палітвязня Эдуарда Лобава распавяла сайту palitviazni.info, што, магчыма, у дачыненні да яе сына распачата новая крымінальная справа.

Нагадаем, Эдуард Лобаў разам з лідарам «Маладога фронту» Зміцерам Дашкевічам быў затрыманы ў Мінску 18 снежня 2010 году. Гэта было прэвентыўнай мерай спецслужбаў і міліцыі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, якія праходзілі на наступны дзень.

22-гадовы актывіст быў прызнаны вінаватым паводле часткі 3 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса – «асабліва злоснае хуліганства» і прысуджаны да 4 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

– Я ўжо распавядала, што 4 лістапада зранку прыйшлі дахаты супрацоўнікі крымінальнага вышуку, якія шукалі сына, – кажа Марына Лобава. – Пыталіся, дзе ён знаходзіцца. Маўляў, шукаюць Эдуарда за рабаванне, а не за невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду. Якое рабаванне, адкуль? За тыдзень я пракансультавалася з адакатам, але сёння мы нават не можам даведацца, ці заведзена крымінальная справа. Наколькі я зразумела, каб атрымаць інфармацыю, трэба подпіс на заяве самога Эдуарда. А гэта пакуль немагчыма. Міліцыянты ж, якія прыходзілі, наогул нічога не патлумачылі. Сказалі, што ім проста трэба знайсці чалавека. Акрамя таго, прыходзілі яшчэ з аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. Тыя наогул паведамілі: маўляў, калі я адмаўляюся даваць паказанні, то яны могуць мяне не інфармаваць, з якой нагоды адшукваецца сын.

– Ёсць нейкія меркаванні, што адбываецца на самай справе?

– Можа быць, наблыталі артыкулы… Натуральна, што сітуацыя нейкім чынам будзе развівацца, таму пастараюся хоць нейкім чынам знаходзіць інфармацыю.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Юлія Чыгір
  • Зьміцер Паліенка
  • Аляксей Бондар