Зьмітру Дашкевічу не перадалі шапку – бо з натуральнага футра

Зьміцер Дашкевіч напісаў пра жыцьцё ў адзіночцы гарадзенскай турмы.Ад лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча яго нявеста Наста Палажанка атрымала адразу некалькі лістоў. Вязень адзіночкі ў гарадзенскай турме коратка напісаў пра свае побытавыя ўмовы і паведаміў, што з здароўем у яго праблемаў няма.

Палажанка: «Умовы ў яго цяпер нічым не адрозьніваюцца ад таго, што было ў ПКТ калёніі ў Горках ці ў карцэры ў Глыбокім. Расклад дня той жа. А з навінаў — тое, што атрымаў ад мяне рэчавую перадачу, якая, спадзяюся, будзе вельмі карысная да зімы: швэдар, бялізна, пральны парашок, каб можна было нешта памыць у камэры. Таксама мыла, зубная паста. Адзінае маё расчараваньне было ў тым, што не ўзялі зімовую шапку — бо з натуральнага футра. Сказалі, каб была з штучнага, то ўзялі б. Потым Зьміцер праз адваката патлумачыў, чаму. Аказваецца, шапка з натуральнага футра ўяўляе зь сябе пэўную каштоўнасьць, а з штучнага — не. Маўляў, раптам нехта зь вязьняў яе скрадзе. Таму застаўся Зьміцер бяз шапкі. Праўда, у яго ёсьць шапка, але малога памеру. Быццам абяцалі выдаць нармальную».

У 2011 годзе Зьмітра Дашкевіча асудзілі на 2 гады зьняволеньня па абвінавачаньні ў хуліганстве, нібыта ўчыненым за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. Тэрмін пакараньня мусіў скончыцца сёлета 18 сьнежня, але ў жніўні палітвязьня зноў асудзілі і дадалі год калёніі за непадпарадкаваньне, да таго ж адправілі з калёніі ў турму.

svaboda.org

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

24.12.2020 Зміцер Дашкевіч: Я натхніўся, што трэба і далей асвятляць палітвязняў лістамі з волі

28.09.2020 Зміцер Дашкевіч: На мяне паабяцалі скласці восем пратаколаў

22.07.2020 Зміцер Дашкевіч: Калі раней кандыдатаў у прэзідэнты саджалі ў турму ў дзень выбараў, то зараз за два месяцы да гэтага

12.11.2019 Зміцер Дашкевіч: Людзі павінны ўмець карыстацца зброяй

24.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Правакатару, які распыліў пярцовы газ абаронцу Курапат, далі толькі штраф…

15.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Рэклама гэтаму мерапрыемству не патрэбна

23.07.2019 Зміцер Дашкевіч: Гэта быў адзіны выразна палітычны артыкул у Крымінальным кодэксе

11.06.2019 Зміцер Дашкевіч: Ад змены складнікаў у рэпрэсіўным беларускім апараце нічога не зменіцца

27.03.2019 Зміцер Дашкевіч: У ізалятары сядзеў, як у прыбіральні…

26.03.2019 Мікола Статкевіч: Арышты выбітных музыкаў – красамоўныя сведчанні пра канец нават уяўнай “лібералізацыі”

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Арастовіч
  • Аляксандар Баразенка
  • Андрэй Гайдукоў
  • Мікола Маркевіч
  • Уладзімер Плешчанка