Дашкевічу дазволілі спатканне з бацькам

Нявеста Дашкевіча Наста Палажанка расказала пра вынікі сваёй сустрэчы з адміністрацыяй Глыбоцкай калоніі і візіт адваката.
«НН»: Зміцер даслаў ліст да хроснай маці, у якім напісаў, што «не ведае, як гэта можна пераадольваць болей». Перавод у Глыбокае не прынёс палёгкі?

НП:
Перавод прынёс палёгку.

І мы спадзяемся, што ў гэтым выпадку сітуацыя стабілізуецца і нармалізуецца. Я размаўляла з адвакатам, была на сустрэчы з адміністрацыяй калоніі.

Там людзі даволі прыстойныя і кіруюцца найперш законам, што для мяне вельмі важна.

Спадзяюся, што сітуацыя са Змітром палепшае. І ў гэты момант у яго няма ніякіх скаргаў на ўмовы ўтрымання ці наконт адносінаў да яго.

Безумоўна, увесь жах, апісаны ў лісце, меў месца. І мы будзем і надалей пісаць скаргі ў пракуратуру аб прыцягненні да адказнасці адміністрацыі Горацкай калоніі.

«НН»: Адвакат учора бачыў Змітра. Што ён расказаў?

НП: Паводле адваката,
Зміцер выглядае абсалютна спакойным, пачуваецца нашмат лепш.

Нават жартуе, што Глыбокае — гэта цэнтр Еўропы, і людзі там паводзяць сябе больш карэктна.

«НН»: Ці дазволілі яму трымаць пры сабе Біблію?

НП: Дазволілі. Там няма такой праблемы, як у Горацкай калоніі. Я атрымліваю ад яго лісты, якія ён адпраўляе штодня. Пошта прыходзіць хутка. Змітру дазволілі мець цёплыя рэчы, атрымліваць перадачы. І мне здаецца, гэтая адміністрацыя вельмі здзіўлена тымі паводзінамі, што былі ў Горках. Хаця я не магу гэтую адміністрацыю ахактарызаваць ні чым добрым, ні чым кепскім. Для нас радасць, калі людзі кіруюцца законам.

«НН»: У Горках Змітра пазбавілі спатканняў з роднымі. У Глыбокім такую магчымасць аднавілі?

НП: Так.

Цягам месяца ў яго будзе магчымасць пабачыцца з бацькам.

Пакуль вырашаем тэхнічныя моманты.

«НН»: Зміцер напісаў у лісце, што яму патрабуецца аперацыя на калене. Што гэта за траўма?

НП: Гэтая траўма была ў яго даўно. Але калі ты жывеш у нармальных умовах, гэта праблема не мае тэндэнцыі абвастрэння. А калі ты праводзіш месяцы на дошках, без нармальнага харчавання, старыя праблемы праяўляюцца. На дадзены момант ён не збіраецца накіроўваць ніякія заявы на шпіталізацыю. Стан здароўя яго крыху палепшаў. Ён адзначае, што ў Глыбокім нават ежа лепшая.

Падтрымаць Змітра можна лістом ці тэлеграмай.

Цяпер вельмі лёгка пасылаць тэлеграмы праз тэлефон. Дастаткова пазваніць з гарадскога на нумар 166 і прадыктаваць тэкст. Аплата вам прыйдзе разам з рахункам за размовы за месяц.

nn.by

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

24.12.2020 Зміцер Дашкевіч: Я натхніўся, што трэба і далей асвятляць палітвязняў лістамі з волі

28.09.2020 Зміцер Дашкевіч: На мяне паабяцалі скласці восем пратаколаў

22.07.2020 Зміцер Дашкевіч: Калі раней кандыдатаў у прэзідэнты саджалі ў турму ў дзень выбараў, то зараз за два месяцы да гэтага

12.11.2019 Зміцер Дашкевіч: Людзі павінны ўмець карыстацца зброяй

24.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Правакатару, які распыліў пярцовы газ абаронцу Курапат, далі толькі штраф…

15.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Рэклама гэтаму мерапрыемству не патрэбна

23.07.2019 Зміцер Дашкевіч: Гэта быў адзіны выразна палітычны артыкул у Крымінальным кодэксе

11.06.2019 Зміцер Дашкевіч: Ад змены складнікаў у рэпрэсіўным беларускім апараце нічога не зменіцца

27.03.2019 Зміцер Дашкевіч: У ізалятары сядзеў, як у прыбіральні…

26.03.2019 Мікола Статкевіч: Арышты выбітных музыкаў – красамоўныя сведчанні пра канец нават уяўнай “лібералізацыі”

Іншыя палітычныя вязьні

  • Алесь Бяляцкі
  • Мечыслаў Яськевіч
  • Вінцук Вячорка
  • Цімох Дранчук
  • Міхаіл Чыгір