Валянцін Стэфановіч: Міхаіл Жамчужны можа патрапіць пад амністыю, калі на тое будзе палітычная воля

Палата прадстаўнікоў разгледзіць закон аб амністыі, якая будзе прымеркаваная да 75-годдзя вызвалення краіны. Адпаведны праект дакумента ужо паступіў у парламент. Ці можа патрапіць пад амністыю палітвязень Міхаіл Жамчужны?

“Калі будзе палітычная воля, то ўсё магчыма, – распавёў сайту palitviazni.info праваабаронца Валянцін Стэфановіч. – Спагнанні адміністрацыя калоніі можа зняць і распаўсюдзіць на Міхаіла Жамчужны Закон аб амністыі. Калісьці такім чынам выйшаў на волю кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі”.

Уладзімір Някляеў: Знаходжанне ў следчым ізалятары КДБ у 2010 годзе нагадвае пра сябе і ў Швецыі

Паэт і былы палітвязень Уладзімір Някляеў распавёў сайту palitviazni.info пра сваё жыццё і працу ў Швецыі, а таксама пракаментаваў кадравыя змены ў Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі.

“Добра, што паехаў, бо ніколі б сваю літаратурную працу не закончыў, – кажа суразмоўца.

А ўвогуле, калі працую, то не бачу, у якім я месцы. Дарэчы, у ліпені прыеду ў Мінск…”

Чым займаюцца сёння фігуранты “справы патрыётаў”?

Крымінальная “справа патрыётаў” пачалася ў сакавіку 2017 года. Па справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў праходзілі 35 чалавек. З іх 20 абвінавачваліся яшчэ і па артыкуле аб незаконным узброеным фарміраванні.

“Юрысты кажуць, што на працягу 10 гадоў яшчэ могуць быць пракурорскія праверкі па законнасці закрыцця справы”, – адзначае адзін з фігурантаў справы Міраслаў Лазоўскі.

Алесь Пушкін: Міліцыянеры мяне паўсюль насілі на руках

Мастак і былы палітвязень Алесь Пушкін падрабязна распавёў сайту palitviazni.info пра свой перфоманс у Крупках, знаходжанне ў ізалятары часовага ўтрымання і суд.

“Я праводзіў не пікет, а класічны перфоманс, – кажа суразмоўца. – І гэта абсурд, калі грамадзяніна Беларусі штрафуюць за тое, што ён абараняе родную мову!

Зміцер Дашкевіч: Ад змены складнікаў у рэпрэсіўным беларускім апараце нічога не зменіцца

Былы палітвязень Зміцер Дашкевіч распавёў сайту palitviazni.info пра тое, ці зменіцца характар рэпрэсій у Беларусі са зменай міністра ўнутраных спраў.

“Прозвішы не маюць нікага значэння. Усе яны – пешкі ў руках вярхоўнай улады, якія перасоўваюць туды-сюды. Яны ні на што не ўплываюць”, – кажа Зміцер.

Павел Вінаградаў: Зачысткі актывістаў перад Еўрапейскімі гульнямі будуць

21 чэрвеня ў Беларусі стартуюць Еўрапейскія гульні, што можа стаць падставай, каб адправіць многіх актывістаў на час правядзення спаборніцтваў “на суткі”.

Актывіст Павел Вінаградаў, які ў пэўным сэнсе таксама стаў ахвярай рэпрэсіўнай сістэмы падчас правядзення ў беларускай сталіцы чэмпіяната свету-2014, распавёў сайту palitviazni.info пра тое, ці магчымы і сёлета такі сцэнар.

Cледства па “справе Паліенкі” працягнута да канца чэрвеня

Пра гэта паведаміў актывіст Вячаслаў Касінераў – сябра і паплечнік былога палітвязня Змітра Паліенкі.

“Пакуль на Паліенку спрабуюць “павесіць” усе тыя ж тры артыкулы крымінальнага кодэкса”, – распавёў ён.

Былы палітвязень Сяргей Скрабец нарэшце працаўладкаваўся і будзе ўдзельнічаць у выбарах

Палітык Сяргей Скрабец распавёў, што збіраецца вылучаць на парламенцкіх выбарах сваю кандыдатуры, а штаб па зборы подпісаў будзе складацца з рабочых парадпрыемства, дзё ён зараз працуе.

“15 гадоў не бралі на працу, – распавёў сайту palitviazni.info Сяргей Скрабец. – Але зараз, калі я ўладкоўвася, то схаваў сваю аўтабіяграфію. Можа быць, да выбараў не звольняць…”

З 21 мая палітвязень Міхаіл Жамчужны ізноў знаходзіцца ў ШІЗА

Пра гэта палітвязень паведаміў у сваім лісце грамадскай актывістцы Вользе Мікалайчык.

“Міхаіл напісаў, што з 21 мая яго на некалькі месяцаў адпраўляюць у ШІЗА і выбачыўся, што доўгі час пісаць не зможа”, – распавяла Вольга сайту palitviazni.info.

Алег Гулак: У Беларусі няма механізмаў, каб бараніцца ад неканстуцыйных законаў

Удзельнікаў “Чарнобыльскага шляху” працягваюць штрафаваць, а праваабаронцы змагаюцца за адмену заганнай нормы, якая рэгламентуе аплату выдаткаў па правядзенні дадзенага мерапрыемства.

“Праблема ў тым, што наш закон прыраўняў грамадска-палітычныя акцыі да камерцыйных мерапрыемстваў”, – кажа праваабаронца Алег Гулак.