Ірына Варанкова: У СІЗА КДБ не пускаюць…

Ірына Варанкова, адвакат Эдуарда Бабарыкі, распавяла сайту palitviazni.info пра тое, што апошнім часам не можа сустрэцца са сваім падабаронным.

“На жаль, з 15 снежня мы не можам патрапіць да Эдуарда Бабарыкі”, – кажа адвакат.

“З-за эпідэміялагічнай абстаноўкі наведванне СІЗА КДБ забаронена, у тым ліку, і адвакатам, – кажа Ірына Варанкова.Таму, на жаль, апошнім часам не можам патрапіць да Эдуарда Бабарыкі. Апошні раз былі ў яго, здаецца, 14 снежня.

Але ведаем, што адчувае сябе добра, шмат чытае кніг, адказвае на лісты. Наколькі вядома, на здароўе ён не скардзіцца”.

бо карэспандэнцыя ідзе яму пастаянна. Здароўе, як быццам у норме, на нейкія парушэнні не скардзіцца”.

Як вядома, 18 снежня Эдуарду Бабарыку працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на два месяцы.

***

Эдуард Бабарыка — кіраўнік ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі.

Акрамя таго, сын Віктара Бабарыкі – бізнесмен. Заснавальнік краудфандынгавай пляцоўкі «Улей» і сузаснавальнік пляцоўкі «MolaMola».

Эдуард Бабарыка быў затрыманы 18 чэрвеня разам з бацькам, калі накіроўваўся ў ЦВК для здачы сабраных подпісаў.

Затрыманне праводзіў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Цэлы дзень да затрыманых не пускалі адвакатаў: у будынку ДФР “праводзіліся вучэнні”. У гэты ж дзень Эдуард Бабарыка быў змешчаны ў СІЗА КДБ.

21 чэрвеня Эдуарду Бабарыка было прад’яўлена абвінавачванне паводле арт. 243 (“Ухіленне ад выплаты сумаў падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры”).

Праваабарончай супольнасцю Эдуард Бабарыка прызнаны палітвязнем.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Алег Корбан
  • Аляксандар Казулін
  • Валеры Леванеўскі
  • Барыс Гарэцкі
  • Павал Мажэйка