“Эдзіку не перадаюць газеты і вялікую частку лістоў…”

Аляксандра Зверава, сяброўка палітвязня Эдуарда Бабарыкі, распавяла апошнія навіны пра яго.

“У СІЗА Эдзік займаецца ёгай, – паведаміла Аляксандра. – Чытае, вучыцца маляваць, замовіў сабе кнігі па шахматах. Эдзік піша мне лісты, і кожны раз просіць не перажываць…”

Аляксандра Зверава нагадвае, што Эдуард Бабарыка знаходзіцца за кратамі ўжо тры месяцы і тры дні.

«У СІЗА Эдзік займацца ёгай, – паведаміла сяброўка Эдуарда Бабарыкі ў Фэйсбук. – Чытае, вучыцца маляваць, замовіў сабе кнігі па шахматах.

Эдзік піша мне лісты, і кожны раз просіць не перажываць: усё ў парадку. гэта проста трэба перажыць. Перажываць гэта нам сапраўды даводзіцца, нягледзячы на тое, што неабходнасці ў гэтым няма.

У мяне ў галаве да гэтага часу не ўкладаецца вось што: усё, праз што мы праходзім, звязана з жаданнем аднаго, мякка кажучы, неўраўнаважанага чалавека захаваць сваю пасаду. Не ведаю, як вам – мне гэтую думку цяжка прыняць да гэтага часу.

Са слоў Аляксандры, Эдуарду ў ізалятар не перадаюць газеты і вялікую частку лістоў (рэгулярна даходзяць толькі лісты з дому і ад блізкіх сяброў). Зняволеным не дазваляюць глядзець нічога, акрамя БТ.

Але ён усё роўна трымаецца, – дадае Аляксандра Зверава. – Піша, што калі да моманту яго выхаду мяне не будзе ў Беларусі, перш за ўсё ён паедзе за мной.

Але я ведаю, што пасля душа, моцнага сну і сняданку – рэчаў, ад якіх у гэты раз ён па-сапраўднаму зловіць кайф, Эдзік адправіцца ў офіс, адтуль на сустрэчу, а потым яшчэ на адну сустрэчу.

Бліжэй да вечара ён сядзе пісаць план: уласныя мэты і ўдзел у аднаўленні навакольнага свету. Але ехаць яму ў любым выпадку нікуды не прыйдзецца: момант, калі Эдзік выйдзе з турмы я прапускаць не маю намеру”.

«Нельга ўявіць апоры лепш, чым твае кволыя плечы», – піша Эдзік. – «Дзе б ты ні была, што б ні рабіла, нашу сувязь ужо немагчыма разарваць. Магчыма, цябе гэта не ўзрадуе. Як-ніяк, я без пяці хвілін крымінальнік».

Увогуле, што б ні адбывалася – Эдзік працягвае жартаваць, – адзначае Аляксандра Зверава. – Заўважце: мы з вамі тое ж самае робім. Мне здаецца – гэта вельмі добры знак.

***

Эдуард Бабарыка — кіраўнік ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі.

Акрамя таго, сын Віктара Бабарыкі – бізнесмен. Заснавальнік краудфандынгавай пляцоўкі «Улей» і сузаснавальнік пляцоўкі «MolaMola».

Эдуард Бабарыка быў затрыманы 18 чэрвеня разам з бацькам, калі накіроўваўся ў ЦВК для здачы сабраных подпісаў.

Затрыманне праводзіў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Цэлы дзень да затрыманых не пускалі адвакатаў: у будынку ДФР “праводзіліся вучэнні”. У гэты ж дзень Эдуард Бабарыка быў змешчаны ў СІЗА КДБ.

21 чэрвеня Эдуарду Бабарыка было прад’яўлена абвінавачванне паводле арт. 243 (“Ухіленне ад выплаты сумаў падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры”).

Праваабарончай супольнасцю Эдуард Бабарыка прызнаны палітвязнем.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Мікалай Аўтуховіч
  • Андрэй Гайдукоў
  • Аляксандар Атрошчанкаў
  • Дзяніс Дзянісаў
  • Аляксандар Казулін