Сайт часова не абнаўляецца. Палітычныя вязьні за 2020 год знаходзяцца тут https://prisoners.spring96.org/

Палітвязню Аляксандру Васілевічу працягнулі тэрмін знаходжання пад вартай яшчэ на два месяцы

Пра гэта паведаміла яго жонка Надзея Зелянкова. “Саша трымаецца бадзёра, хаця ў студзені ён перахварэў на каранавірус, - распавяла Надзея....
Read More

Марыя Калеснікава напісала зварот у Міністэрства юстыцыі

Праўда, ліст, які Марыя Калеснікава напісала ў Мінюст, так і не выйшаў за сцены СІЗА. “Патрабую неадкладна спыніць ціск, цкаванне...
Read More

Палітвязня Міколу Дзядка двойчы садзілі да крымінальных аўтарытэтаў

Палітвязень Мікола Дзядок знаходзіцца ў ізалятары ў Жодзіна з 11 лютага. “За гэты час яго паспелі перавесці з адной камеры...
Read More

У СІЗА палітвязень Павел Севярынец рыхтуе хрысціянскія віктарыны

Жонка палітвязня Вольга Севярынец паведаміла, што Павел адказвае абсалютна на ўсе лісты, але, магчыма, многія з іх не даходзяць.

“Ён стараецца шмат працаваць, – кажа Вольга. – Рыхтуе зараз хрысціянскія віктарыны і просіць тых, хто піша яму лісты, падкідваць цікавыя факты аб беларускіх хрысціянах у спорце, навуцы, эканоміцы, архітэктуры, музыцы і кіно”.

Ігар Аліневіч: Наступаюць часы, калі ўнёсак павінен рабіць кожны…

Маці былога палітвязня Ігара Аліневіча, які зараз ізноў знаходзіцца за кратамі, распавяла, пра што піша з ізалятара яе сын.

“Жнівень падзяліў час на “да” і “пасля”, – напісаў Ігар.- Столькі зла вылілася, столькі было чаканняў і добрых учынкаў. Усё гэта прымушала глядзець у глыбіню сваёй душы…”

Палітвязня Міхаіла Жамчужнага могуць не выпусціць у тэрмін на волю

Праваабаронца Леанід Свецік, які лістуецца з палітвязнем Міхаілам Жамчужным, распавёў сайту palitviazni.info, што ёсць пэўныя перасцярогі за далейшы лёс Міхаіла.

“Міхаіл Жамчужны хутка павінен выйсці на волю, таму апошнім часам не піша, – кажа суразмоўца. — Але баюся, каб яму не працягнулі турэмны тэрмін…”

Марыя Калеснікава: Факт падаўжэння тэрміну варты мне і Максіму Знаку – чарговая спроба ціску на нас

Марыя Калеснікава, якая ўзначальвала штаб прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду Віктара Бабарыкі, застаецца ў СІЗА да 8 студзеня 2021 года.

“Зразумела, што ніякіх заклікаў, якія б пагражалі нацыянальнай бяспецы мы не рабілі і не збіраліся здзяйсняць”, – паведаміла Марыя Калеснікава.

Мікалай Статкевіч: У камерах адключаюць кнопкі тэрміновага выкліку кантралёра

Марына Адамовіч, жонка палітвязня Мікалая Статкевіча, распавяла, што ў ізалятары, дзе знаходзіцца яе муж, адбываюцца трывожныя рэчы.

“Калі што здарыцца з Мікалаем, гэта не можа быць выпадковасцю”, — кажа Марына Адамовіч.

За два месяца палітвязню Максіму Знаку прыйшло ў СІЗА больш за 600 лістоў

Ад палітычнага зняволенага Максіма Знака больш за два тыдні не было карэспандэнцыі, але зараз яго бацька атрымаў ад сына пасланне з СІЗА.

“Пішыце ўсім-усім-усім палітвязням, – раіць Максім. – Мне пашанцавала, я атрымлiваю шмат цудоўных лiстоў, якiя напiсаны крэатыўна i цiкава…”