Сайт часова не абнаўляецца. Палітычныя вязьні за 2020 год знаходзяцца тут https://prisoners.spring96.org/

Палітвязню Аляксандру Васілевічу працягнулі тэрмін знаходжання пад вартай яшчэ на два месяцы

Пра гэта паведаміла яго жонка Надзея Зелянкова. “Саша трымаецца бадзёра, хаця ў студзені ён перахварэў на каранавірус, - распавяла Надзея....
Read More

Марыя Калеснікава напісала зварот у Міністэрства юстыцыі

Праўда, ліст, які Марыя Калеснікава напісала ў Мінюст, так і не выйшаў за сцены СІЗА. “Патрабую неадкладна спыніць ціск, цкаванне...
Read More

Палітвязня Міколу Дзядка двойчы садзілі да крымінальных аўтарытэтаў

Палітвязень Мікола Дзядок знаходзіцца ў ізалятары ў Жодзіна з 11 лютага. “За гэты час яго паспелі перавесці з адной камеры...
Read More

Заява праваабаронцаў па справе М. Аўтуховіча, Ю. Лявонава, У. Асіпенкі

Заява праваабаронцаў па справе М. Аўтуховіча, Ю. Лявонава, У. Асіпенкі

Заява па справе М. Аўтуховіча, Ю. Лявонава, У. Асіпенкі

22 траўня 2009 г.

Праваабаронцы занепакоеныя парушэннем правоў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі, якія знаходзяцца пад вартай у межах расследавання крымінальнай справы, узбуджанай па фактах іх магчымага ўдзелу ў падпалах дамоў, здзейсненых у Ваўкавыску яшчэ ў 2004 годзе.

Праваабаронцы звяртаюць увагу на тое, што тэрміны папярэдняга расследавання празмерна зацягваюцца. Прадпрымальнікі знаходзяцца ў следчым ізалятары з пачатку лютага 2009 гада па абвінавачванні ў падпале, і з тых часоў следства неаднаразова падаўжалася, апошні раз – да 3 чэрвеня. Пры гэтым следчыя дзеянні з удзелам абвінавачаных практычна не вядуцца. Пры такіх акалічнасцях абгрунтаванасць іх знаходжання пад вартай не апраўданая.

Праваабаронцаў хвалюе стан здароўя Аўтуховіча, які пагоршыўся ў выніку галадоўкі. Пры гэтым адміністрацыя Рэспубліканскай бальніцы МУС, куды быў змешчаны Аўтуховіч, незаконна адмаўляе яму ў прыёме перадачаў, у тым ліку вады.

З улікам гэтых акалічнасцяў праваабаронцы заклікаюць органы папярэдняга расследавання змяніць меру стрымання абвінавачаным і вызваліць іх з-пад варты.

Акрамя таго, выклікае заклапочанасць тое, што адвакатам забаронена разгалошваць інфармацыю пра ход справы, у тым ліку пра парушэнні правоў абвінавачаных падчас расследавання, што істотна абмяжоўвае магчымасці абароны. Не выключаецца, што ў справе маюцца істотныя парушэнні працэсуальных правоў абвінавачаных, адсутнічаюць рэальныя прававыя падставы для далейшага іх утрымання пад вартай, што выклікала пратэстную галадоўку.

Праваабаронцы нагадваюць, што неабходны ўзровень празрыстасці расследавання і адкрыты судовы разгляд з’яўляюцца важнымі гарантыямі забеспячэння абароны правоў абвінавачаных, і патрабуюць, каб праваахоўныя органы і суд у межах дзейснага заканадаўства забяспечылі дэмакратычныя прынцыпы судаводства, галоснасці ў справе, якая выклікала вялікі грамадскі рэзананс.

Алег Гулак, старшыня БХК

Гары Паганяйла, старшыня юрыдычнай камісіі БХК

Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH)

Валянцін Стэфановіч, праваабаронца

spring96.org