
Мануэль Сарацын, дэпутат Бундэстага Германіі і прадстаўнік парламенцкай групы Саюз 90/Зялёныя ў Еўрапарламенце, узяў “шэфства” над палітычным зняволеным Мікалаем Дзядком.
“Як дэпутат Бундэстага, я заклікаю да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Мікалая Дзядка. Я вельмі занепакоены неабгрунтаваным прымяненнем артыкула 411 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Гэты артыкул – “злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы” – выкарыстоўваецца, як і ў справе Мікалая Дзядка, дзеля легалізацыі жорсткага і зневажальнага абыходжання з палітычнымі зняволенымі ў беларускіх турмах.” Чытаць далей.. »