Прадстаўнік ААН заклікаў афіцыйны Менск вызваліць палітвязьняў

ААН выказвае занепакоенасьць у сувязі з пагаршэньнем сытуацыі з палітвязьнямі ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, прызначаных на кастрычнік.

Спэцыяльны дакладчык ААН Міклаш Харасьціадзначыў пагаршэньне ўмоў утрыманьня некаторых беларускіх палітвязьняў і зноў заклікаў неадкладна і без усялякіх папярэдніх умоваў вызваліць тых, хто кінуты ў турмы толькі за рэалізацыю сваіх грамадзянскіх і палітычных правоў.

Харасьці падкрэсьліў таксама неабходнасьць пасьля вызваленьня цалкам рэабілітаваць палітычных апанэнтаў улады.

svaboda.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Зьміцер Касьпяровіч