Марына Адамовіч: Ніхто не можа сказаць, калі муж выйдзе на волю

Марына Адамовіч, жонка палітыка і былота палітвязня Мікалая Статкевіча распавяла сайту palitviazni.info пра тое, што зараз адбываецца з яе мужам у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.

“На гэты момант ведаю пра 45 сутак арышту для Міколы, але не выключана, што ён мае ўжо больш, — кажа суразмоўца. – Вельмі прыкра, што мы жывем у такой неправавой дзяржаве…”

Мікалай Статкевіч быў затрыманы 31 мая, калі ехаў на пікет на Камароўку. На наступны дзень быў асуджаны на 15 сутак.

Зараз ён знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП), дзе яму дадаюць новыя суткі адміністрацыйнага арышту.

“Атрымліваю інфармацыю пра Міколу ад тых, хто выходзіць на волю, – кажа Марына Адамовіч.Усе пацвярджаюць тое, што казалі і раней – умовы для вязняў у ЦІПе зрабілі вельмі жорсткімі. Няма душа, прагулак, прэсы, спаткання з адвакатамі, перадач.

Людзей аўтаматычна судзяць там жа, працягваюць арышт, каб толькі актывісты не выйшлі на волю. Пры гэтым суды праходзіць у нейкім таемным рэжыме, грамадскасць пра гэта часам і не ведае”.

Марына Адамовіч кажа, што зараз ёй вядома пра тое, што Мікалаю Стакевічу на гэты момант ужо прысудзілі 45 сутак арышту.

“Але не выключана, што ён мае ўжо больш, — дадае суразмоўца. – Вельмі прыкра, што мы жывем у такой неправавой дзяржаве.

Была сітуацыя, калі хлопца, якога мы сустрэлі ў судзе, таемна асудзілі ў 11.30 да штрафу судом Цэнтральнага раёна. А выйшаў з Акрэсціна ён разам з нашымі сябрамі каля сямі вечара. Вось яно – беларускае правасуддзе! Чалавек, які атрымаў, штраф, павінен быў амаль паўсутак знаходзіцца за кратамі”.

Марына Адамовіч адзначае, што зараз нельга спрагназаваць, калі Мікола выйдзе на волю.

“Па законе не маюць права утрымліваць больш за два тэрміны, але могуць выпусціць з камеры на хвіліну і адразу ж затрымаць”, – кажа яна.

palitviazni.info

Фота: palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Васіль Лявонаў
  • Яўген Васьковіч
  • Аляксей Бондар
  • Леанід Сьвецік
  • Натальля Радзіна