Палітвязня Зміцера Паліенку ізноў чакае ШІЗА?

Не так даўно Зміцера Паліенку перавялі з лякарні ў Жодзіна ў Бабруйскую калонію, і ён паведаміў на волю, што на яго ўзмацніўся ціск.

“Зміцер піша ў лістах, што зноў яго чакае ШІЗА, – распавяла сяброўка сацыяльнага актывіста Марына Насенка. – Узнаўленне такога ціску можа значыць, што яму пагражае 411 арт. КК РБ”.

Нагадаем, што 27 сакавіка Зміцера Паліенку перавялі з Бабруйскай калоніі, дзе адбывае пакаранне палітычны зняволены, у лякарню ў Жодзіна. Хлопец меў сур’ёзныя праблемы са здароўем (больш за 7 месяцаў не загойвалася рана на назе), але мясцовыя турэмныя ўрачы ніяк не маглі паставіць дыягназ. Пасля курса лячэння хлопца накіравалі для адбыцця пакарання назад у калонію.

“Зміцер піша ў лістах, што зноў яго чакае ШЫЗА, – распавяла сяброўка сацыяльнага актывіста Марына Насенка. – Узнаўленне такога ціску можа значыць, што яму пагражае 411 арт. КК РБ”.

Зміцер Паліенка паведаміў таксама, што ён па-ранейшаму працуе на вырабе пальчатак.

“Наконт працы – працую там, дзе і быў, – напісаў ён. – Робім пальчаткі для металургічнага завода.  Працуем 6 дзён на тыдзень (акрамя нядзелі) па 8 гадзін. Затое праца не цяжкая. Адзіная праблема – шмат пылі. З-за гэтага мне цяжкавата”.

“Зміцер працуе пры абвостранай астме з-за пылу, – дадае Марына Насенка. – Вядома, за некалькі капеек. Пры ўсім гэтым, колькасць грошай на яго рахунку абмежавана 2-мя базавымі велічынямі”.

Дарэчы, 26 мая Зміцер Паліенка будзе адзначаць за кратамі свой чарговы Дзень нараджэння, таму ўсе жадаючыя могуць павіншаваць яго. Каб ён дакладна атрымаў віншаваньні, трэба дасылаць замоўныя лісты па адрасе: г.Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, ПК-2, атрад 9.

  1. Паліенка Зміцеру Аляксандравічу.

***

Зміцер Паліенка – сацыяльны актывіст з Мінска. Нагодай для крымінальнага пераследу стаў ягоны ўдзел у мірным сходзе “Крытычная маса”, які адбываўся 29 красавіка 2016 г. у Мінску і быў гвалтоўна спынены міліцыяй.

12 кастрычніка 2016 года судом Цэнтральнага раёна г. Мінска прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных справаў) і часткай 2 артыкула 343 КК (выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару). Паводле прысуда, З. Паліенка быў прыгавораны да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады.

красавіка 2017 года судом Заводскага раёна г. Мінска разгледжана прадстаўленне органа, які ажыццяўляе кантроль за паводзінамі асуджанага (хутчэй за ўсё, УУС Заводскага раёна), і адменена адтэрміноўка выканання пакарання. У сувязі з гэтым, без права на абскарджванне, актывіст падлягае накіраванню ў папраўчую калонію для адбыцця пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 1,5 гады (з улікам часу ўтрымання пад вартай да суду ў 2016 годзе).

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Валер Сядоў
  • Валеры Леванеўскі
  • Андрэй Пратасеня
  • Міхась Субач