Экс-палітвязень Зміцер Паліенка падаў скаргу ў пракуратуру і Следчы камітэт

5 сакавіка Зміцер Паліенка падаў скаргу ў пракуратуру і Следчы камітэт з нагоды пашкоджання яго маёмасці.

“Не думаю, што мне нешта кампенсуюць, але ў любым выпадку факты такога дробнага паскудства трэба выкрываць”, – распавёў Зміцер сайту palitviazni.info.

Нагадаем, што Змітра Паліенку прызналі вінаватым у асабліва злосным хуліганстве, яму вынеслі прысуд – 3 гады хатняй хіміі (абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову). Мінус год Змітру “скінулі” па амністыі.

Мінскі гарадскі суд пакінуў у сіле рашэнне раённага суда, але, калі Зміцер захацеў забраць сваю тэхніку, якая раней была канфіскаваная для правядзення следчых дзеянняў па справе, то яна аказалася зламаная. Непрацоўнымі апынуліся чатыры ноўтбукі і два тэлефоны. У такім стане Зміцер Паліенка адмовіўся забіраць тэхніку і пакінуў яе у судзе, якому прыйдзецца скласці акт, у сувязі з чым тэхніка не была забраная уладальнікам.

“Сёння, 5 сакавіка, я падаў скаргу ў Пракуратуру і Следчы камітэт з нагоды пашкоджання маёмасці, – кажа Зміцер. – Хаця, шчыра кажучы, няма асаблівай надзеі, што камп’ютары і тэлефоны парамантуюць альбо кампенсуюць нанесеную шкоду”.

Са слоў Паліенкі, у любым выпадку факты такога дробнага паскудства трэбюа выкрываць.

“Буду таксама падаваць заяву ў Камітэт па правах чалавека ААН, маўчаць нельга, – дадае ён. – Гэта ўжо не першы выпадак, калі спрабуюць вярнуць зламаную тэхніку. Калі не памыляюся, то камп’ютары прафсаюза РЭП таксама ў свой час сапсавалі”.

palitviazni.info

Фота: spring96.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Віталь Мацукевіч
  • Зьміцер Хведарук
  • Андрэй Саньнікаў
  • Валеры Леванеўскі