Што стаіць за новымі ператрусамі?

Зранку 26 верасня супрацоўнікі крымінальнага вышуку правялі шэраг ператрусаў у сацыяльных актывістаў Мінска.

“Я думаю ўсе гэта разлічана якраз на тых, да каго прыйшлі, – пракаментаваў сітуацыю сайту palitviazni.info былы палітвязень Мікола Дзядок. – Прычына: удзел людзей у трывалых анархісцкіх ініцыятывах і спроба нанесці прэвентыўны ўдар перад магчымай восеньскай хваляй пратэстаў”.

Як стала вядома, вобшукі прайшлі ў доме  выканаўчага дырэктара грамадскага аб’яднання “Экадом” Марыны Дубінай, журналісткі-фрылансера Марыны Кастылянчанка, некаторых іншых актывістаў анархісцкага руху. Пад час вобшуку канфіскаваныя кампутары, сімволіка сродкі мабільнай сувязі і літаратура. Пра затрыманні пакуль невядома.

Магчыма, вобшукі звязаныя з крымінальнай справай па частцы 2 арт. 339 КК (хуліганства, здзейсненае групай асобаў), узбуджанай па факце падпалу кактэйлямі Молатава бігборда ў Івацэвічах 28 ліпеня. Па гэтай крымінальнай справе справе праходзяць двое сацыяльных актывістаў: жыхар Івацэвіч Ігар і мінчанін Кірыл Аляксееў, які змешчаны ў Баранавіцкі СІЗА.  Тады група невядомых анархістаў спаліла рэкламны білборд. На білбордзе было напісана: «Сіла закона ў яго выкананні». Пазней відэа падпалу патрапіла ў сацыяльныя сеткі, паведамляе БелаПАН.

“Анархісты і сацыяльныя актывісты гэта дэ-факта адное і тое ж, – кажа Мікола Дзядок.Проста гэта эўфемізм, які нярэдка выкарыстоўваецца журналістамі, калі яны па нейкай прычыне не хочуць пісаць “анархісты”. Апошнія працуюць і ўдзельнічаюць не толькі ў анархісцкіх ініцыятывах і арганізацыях, але і ў экалагічных, гендерных, антыфашысцкіх, праваабарончых. Думаю, усё гэта разлічана якраз на тых, да каго прыйшлі. Прычына: удзел людзей у трывалых анархісцкіх ініцыятывах і спроба нанесці прэвентыўны ўдар перад магчымай восеньскай хваляй пратэстаў.

Мікола Дзядок мяркуе, што нельга выключаць новыя ператрусы і справы супраць прадстаўнікоў анархісцкага руху.

“Іх колькасць будзе расці прапарцыянальна актыўнасці анархістаў”, – дадае ён.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Павал Севярынец
  • Алесь Пушкін
  • Уладзімер Лыско
  • Яна Палякова
  • Зьміцер Паліенка