Зміцера Паліенку вызвалілі

palijenka1_161012-r782x12 кастрычніка быў вынесены прысуд па справе раварыста Зміцера Паліенкі, які амаль паўгода знаходзіўся за кратамі – актывіст атрымаў 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 2 гады.

“Прысуд мы лічым палітычна матываваным, але ў той жа час вітаем, што ў Беларусі не з’явіўся чарговы палітвязень, якога маглі адправіць за краты на вялікі тэрмін”, – распавяла сайту palitviazni.info праваабаронца Наста Лойка

Нагадаем, што Паліенку затрымалі 29 красавіка падчас акцыі раварыстаў “Крытычная маса”. Каля паўгода актывіст знаходзіўся за кратамі, яго абвінавачвалі ў «гвалт ці пагрозу гвалту» ў адносінах да супрацоўніка органаў унутраных спраў, а таксама ў вырабе і распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў. На судзе віны сваёй Зміцер не прызнаў.

Тым не менш, Паліенка атрымаў 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 2 гады. Таксама яму давадзецца прайсці лячэнне ад алкагалізму.

«Я не чакаў такога выніку – думаў дадуць 4 гады, – сказаў Зміцер пасля вызвалення. – Але, напэўна, нашай уладзе не патрэбныя новыя санкцыі».

“Адразу пасля затрымання Зміцера Паліенкі мы выдалі заяву, што лічым яго ўтрыманне пад вартай палітычна матываваным, бо чалавек проста рэалізоўвае свае права на мірныя сходы, – распавяла сайту palitviazni.info праваабаронца Наста Лойка. – Відавочна, што вынесены прысуд звязаны з тым, каб абмежаваць грамадскую актыўнасць маладога чалавека, паколькі гэтыя 2 гады з адтэрміноўкай на 2 гады істотна абмяжоўваюць магчымасці актывіста ўдзельнічаць у нейкіх акцыях. Адпаведна прысуд мы лічым палітычна матываваным, але ў той жа час вітаем, што ў Беларусі не з’явіўся чарговы палітвязень, якога маглі адправіць за краты на вялікі тэрмін. Гэта вельмі станоўчы крок”.

palitviazni.info

Фота: nn.by

Іншыя палітычныя вязьні

  • Вячаслаў Сіўчык
  • Аляксей Бондар
  • Ігар Аліневіч
  • Сяргей Башарымаў
  • Эніра Браніцкая