Міхаілу Жамчужнаму неабходна дапамога

 1436811148_9834529857-300x182Кінарэжысёр Вольга Мікалайчык, якая вядомая арганізацыяй шматлікіх акцый салідарнасці з палітзняволенымі, заклікала дапамагчы палітвязню Міхаілу Жамчужнаму.

“Міхасю Жамчужнаму патрэбная грашовая дапамога на атаварку, – напісала яна. – Хоць па 20 тысяч з пошты закіньце пераводам на адрас зоны і на імя Жамчужнага – гэта 5 хвілінаў зойме. У спадара Міхася няма сваякоў і родных. Мы і наша дапамога – адзіная надзея”.

“Міхаіл Жамчужны сядзіць у Навасадах, вось яго адрас: ПК-14, атрад 18. бр. 181. ст. Навасады, Барысаўскі р-н, Мінская вобл. 222125. Жамчужнаму Міхаілу Ігаравічу”, – дадае Вольга Мікалайчык.

Былы палітвязень Мікалай Дзядок таксама заклікае надтрымаць Міхаіла.

“Для кожнага з нас папіць гарбаты ці кавы зранку, закусіўшы шакаладай ці цукеркай – звычайная справа, мы нават не заўважаем, як гэта робім, – напісаў ён. – У зоне – не так. Тыдні, месяцы і гады праходзяць у стане фактычнай галечы. Тых прадуктаў, якія мы тут успрымаем як даннасць, людзі не бачаць гадамі. Папіць кавы з шакаладам – гэта цэлае свята. А калі масла на хлеб мажаш – ты амаль алігарх. У зонаўскіх крамах зараз есць усё: ажно да садавіны і марозіва. Але не ва ўсіх ёсць грошы, каб гэта купляць. Да таго ж, аб’емы пакупак абмежаваныя законам. Карацей, дапамажыце палітвязню хоць трошкі прыўкрасіць сваё жыццё за кратамі”.

Нагадаем, заснавальнік “Платформ інавэйшн” Міхаіл Жамчужны ў ліпені 2015 года быў асуджаны Віцебскім абласным судом на 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. 23 кастрычніка судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзела касацыйную скаргу і прызначыла Жамчужнаму больш строгае пакаранне – шэсць з паловай гадоў пазбаўлення волі.

Ён быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных арт. 376 (часткі 1 і 2), ч.5 арт. 16, арт. 375 (частка 1) і арт. 431 (часткі 1 і 2): падбухторванні да наўмыснага разгалошвання звестак, якія складаюць службовую таямніцу; незаконным набыцці і збыце спецыяльнага тэхнічнага сродку, прызначанага для сакрэтнага атрымання інфармацыі, у тым ліку — паўторна; дачы хабару і дачы хабару паўторна.

Беларускімі праваабаронцамі Міхаіл Жамчужны прызнаны палітычным зняволеным.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Барыс Гарэцкі
  • Вячаслаў Сіўчык
  • Артур Фінькевіч
  • Уладзімер Някляеў