
Былыя палітвязні Зміцер і Анастасія Дашкевіч чакаюць дзіця.
Пра гэта Зміцер Дашкевіч паведаміў сайту charter97.org.
«Мы молімся, каб гэтае дзіця расло ў духу Божым, працуючы на карысць нашай Радзімы», – сказаў ён.
На пытанне, ці прыдуманыя ўжо імёны для будучага сына ці дачкі, Зміцер Дашкевіч адказаў, што варыянты імёнаў агучваць пакуль што рана.
«Галоўнае, каб дзіця было здаровым і моцным. Усе бацькі гэтага чакаюць і за гэта моляцца. Мы таксама дзякуем Богу за тое, што ён бласлаўляе нас дзецьмі», – адзначыў былы палітычны вязень.
Нагадаем, Зміцер і Анастасія абвянчаліся 31 жніўня праз некалькі дзён пасля таго, як лідар «Маладога Фронту» выйшаў на волю. Раней яны распісаліся ў турме, дзе Зміцер Дашкевіч адбываў больш за 2,5 гадоў пазбаўлення волі за ўдзел у апазіцыйнай дзейнасці.