Пасля вызвалення Дашкевіча на паўгода пакінуць пад прэвентыўным наглядам

Пра гэта ў каментары Еўрарадыё распавяла жонка палітвязня Наста Дашкевіч.

Наста Дашкевіч: “У аўторак у яго адбыўся суд па ўстанаўленні прэвентыўнага нагляду, які быў на яго накладзены цягам шасці месяцаў. Гэта значыць, што ён павінен быць дома з 8 вечара да 6 ранку, тры разы на месяц адзначацца ў міліцыі. Безумоўна, калі ёсць часавае абмежаванне, значыць, міліцыя будзе прыходзіць дахаты з праверкай — ёсць ён ці няма яго. Выезд за мяжу — толькі з дазволу РАУСу, дзе ён будзе прапісаны. І выезд у іншы горад — таксама толькі з дазволу міліцыі”.

Лідар арганізацыі “Малады Фронт” (зарэгістраванай у Чэхіі) Зміцер Дашкевіч павінен выйсці на волю 28 жніўня.

Наста кажа, што да выхаду мужа пачала рамонт у кватэры, але наўрад ці паспее закончыць.

Нагадаем, што Дашкевіча і яго паплечніка Эдуарда Лобава арыштавалі 18 снежня 2010 года — напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Іх звінавацілі ў збіцці двух мінчукоў і асудзілі. Затрыманне і арышт маладафронтаўцаў палітыкі і праваабаронцы ацанілі як прэвентыўную меру запалохвання перад выбарамі.

euroradio.fm

, - у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

24.12.2020 Зміцер Дашкевіч: Я натхніўся, што трэба і далей асвятляць палітвязняў лістамі з волі

28.09.2020 Зміцер Дашкевіч: На мяне паабяцалі скласці восем пратаколаў

22.07.2020 Зміцер Дашкевіч: Калі раней кандыдатаў у прэзідэнты саджалі ў турму ў дзень выбараў, то зараз за два месяцы да гэтага

12.11.2019 Зміцер Дашкевіч: Людзі павінны ўмець карыстацца зброяй

24.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Правакатару, які распыліў пярцовы газ абаронцу Курапат, далі толькі штраф…

15.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Рэклама гэтаму мерапрыемству не патрэбна

23.07.2019 Зміцер Дашкевіч: Гэта быў адзіны выразна палітычны артыкул у Крымінальным кодэксе

11.06.2019 Зміцер Дашкевіч: Ад змены складнікаў у рэпрэсіўным беларускім апараце нічога не зменіцца

27.03.2019 Зміцер Дашкевіч: У ізалятары сядзеў, як у прыбіральні…

26.03.2019 Мікола Статкевіч: Арышты выбітных музыкаў – красамоўныя сведчанні пра канец нават уяўнай “лібералізацыі”

Іншыя палітычныя вязьні

  • Ігар Аліневіч
  • Аляксандар Малчанаў
  • Мікалай Аўтуховіч
  • Сяргей Марцалеў