
Бацька Зьмітра Дашкевіча спадар Вячаслаў сёньня вельмі шчасьлівы — даведаўся, што сын пабраўся шлюбам з Настай Палажанкай. Пра Насту ён адгукаецца вельмі добра — яна наведвала яго ў шпіталі, прыяжджае і ў Старыя Дарогі:
Вячаслаў Дашкевіч «У мяне ёсьць сябра, які яшчэ з раніцы абрадаваў, прачытаў у інтэрнэце. Я заўсёды настойліва раіў сыну жаніцца. Жаніцца, пакуль Наста не перадумала. Дык ён нават пакрыўдзіўся на мяне: маўляў, „яна не перадумае, мы дамовіліся, і хочам ажаніцца на свабодзе“. Я казаў: „На свабодзе павянчаецеся потым, калі будзе свабода. А пакуль жаніся!“ Дзякуй Богу, што збылося».
svaboda.org