Дзядок у магілёўскай турме. Разам са Статкевічам і Васьковічам

Палітвязень Мікалай Дзядок знаходзіцца ў Магілёўскай «крытай» турме. Пра гэта «Свабодзе» паведаміў бацька Мікалая Дзядка Аляксандар.«Інфармацыю пра тое, што мой сын знаходзіцца ў Магілёўскай турме, мне пацьвердзілі і ў Дэпартамэнце пакараньняў, і ў самой турме», — сказаў Аляксандар Дзядок.

Актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок асуджаны на 4 гады зьняволеньня за ўдзел у нападах на шэраг будынкаў у Менску. Сваёй віны не прызнаў. 4 сьнежня Шклоўскі раённы суд на выязным паседжаньні пастанавіў накіраваць Мікалая Дзядка ў «крытую» турму. Праваабаронцы Беларусі лічаць асуджэньне Мікалая Дзядка палітычна матываваным.

5 сьнежня суд Шклоўскага раёну пастанавіў адправіць Мікалая Дзядка ў турму як «злоснага парушальніка рэжыму».

У «крытых» турмах Беларусі ўжо ўтрымліваюць палітвязьняў Мікалая Статкевіча, Зьмітра Дашкевіча, Мікалая Аўтуховіча і Яўгена Васьковіча.

svaboda.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Кацярына Садоўская
  • Ігар Аліневіч
  • Алесь Бяляцкі
  • Аляксей Бондар