Зьміцер Дашкевіч пачаў падпісваць калядныя паштоўкі

Зьміцер Дашкевіч пачаў рыхтавацца да Калядаў у гарадзенскай крытай турме.Паводле Насты Палажанкі, нявесты Зьмітра Дашкевіча, ён па-ранейшаму знаходзіцца ў адзіночцы. «Пачаў часьцей выходзіць на прагулкі. Спадзяюся, ужо пабачыў першы сьнег. Але самае галоўнае — пачаў падрыхтоўку да Калядаў», — распавяла Свабодзе Наста Палажанка, якая днямі атрымала ад палітвязьня чарговы ліст.

«Ён пачаў па трошачку пісаць віншаваньні людзям. У яго нямала тых, хто яму піша. Гэта некалькі сотняў чалавек. Ведаю, што ў мінулым годзе ён напісаў болей за 200 паштовак у адказ з віншаваньнямі. У гэтым годзе таксама плянуе пісаць. Адрасатаў ўсё болей і болей. Адразу адзначу, што да ўсіх дабрацца ў яго можа і не атрымацца, але ведаю дакладна, што ён цэніць любое віншаваньне. У гэтыя дні ён з камэры імкнецца падзяліцца з іншымі сваёй радасьцю, якой ўнутры яго дастаткова, нягледзячы на жорсткія ўмовы ўтрыманьня».

У жніўні лідэра Маладога фронту Зьмітра Дашкевіч асудзілі яшчэ на год зьняволеньня за непадпарадкаваньне, а месяц таму адправілі ў крытую гарадзенскую турму як злоснага парушальніка рэжыму.

svaboda.org

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

24.12.2020 Зміцер Дашкевіч: Я натхніўся, што трэба і далей асвятляць палітвязняў лістамі з волі

28.09.2020 Зміцер Дашкевіч: На мяне паабяцалі скласці восем пратаколаў

22.07.2020 Зміцер Дашкевіч: Калі раней кандыдатаў у прэзідэнты саджалі ў турму ў дзень выбараў, то зараз за два месяцы да гэтага

12.11.2019 Зміцер Дашкевіч: Людзі павінны ўмець карыстацца зброяй

24.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Правакатару, які распыліў пярцовы газ абаронцу Курапат, далі толькі штраф…

15.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Рэклама гэтаму мерапрыемству не патрэбна

23.07.2019 Зміцер Дашкевіч: Гэта быў адзіны выразна палітычны артыкул у Крымінальным кодэксе

11.06.2019 Зміцер Дашкевіч: Ад змены складнікаў у рэпрэсіўным беларускім апараце нічога не зменіцца

27.03.2019 Зміцер Дашкевіч: У ізалятары сядзеў, як у прыбіральні…

26.03.2019 Мікола Статкевіч: Арышты выбітных музыкаў – красамоўныя сведчанні пра канец нават уяўнай “лібералізацыі”

Іншыя палітычныя вязьні

  • Алег Волчак
  • Дзяніс Дзянісаў
  • Вадзім Лабковіч
  • Зьміцер Бандарэнка
  • Алесь Пушкін