Лісты Дашкевіча паляць, “каб сагрэцца”

Віцебская каардынатарка аргкамітэту партыі БХД Тацяна Севярынец атрымала ліст ад Зьмітра Дашкевіча, дасланы з гарадзенскай турмы № 1. У лісьце тлумачыцца, чаму папярэдні ліст да спадарыні Тацяны ня трапіў.

«Зьміцер піша: » Яшчэ раз гатовы вітаць вас. Яшчэ раз, бо перад гэтым мой ліст да вас быў спалены. Кажуць, што дужа халодна было ў турме, а згодна з дэкрэтам аб энэргаэканоміі, сагравацца павінны ўсе падручнымі сродкамі. Вось тут лісты мае і пайшлі ў ход”. Ліст з гэтымі радкамі датаваны 27-м лістапада«, — апавяла Тацяна Севярынец.

Справа Дашкевіча

8 лістапада лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча перавялі ў гарадзенскую турму.

З 30 кастрычніка, калі Мазырскі выязны суд вырашыў перавезьці палітвязьня Зьмітра Дашкевіча з мазырскай калёніі ў «крытую» турму, пра яго не было зьвестак, як не было вядома і тое, куды накіруюць Дашкевіча для далейшага адбыцьця пакараньня.

19 верасьня Дашкевіча перавялі ў папраўчую калёнію № 20, якая месьціцца ў Мазыры Гомельскай вобласьці. 21-га ён абвясьціў галадоўку ў сувязі зь «нялюдзкімі паводзінамі адміністрацыі калёніі, у тым ліку яе начальніка Юрыя Збароўскага».

28 жніўня 2012 году на закрытым выязным пасяджэньні суд прызнаў Зьмітра Дашкевіча вінаватым у «злосным непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы» і пакараў яго годам пазбаўленьня волі.

24 сакавіка 2011 году суд асудзіў Дашкевіча на два гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму, а Лобава — на чатыры гады. Зьміцер Дашкевіч на судзе заявіў, што бойка, пасьля якой яго арыштавалі, была справакаваная ўладамі, каб нэўтралізаваць яго перад выбарамі.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала лідэра «Маладога фронту» вязьнем сумленьня.

svaboda.org

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

24.12.2020 Зміцер Дашкевіч: Я натхніўся, што трэба і далей асвятляць палітвязняў лістамі з волі

28.09.2020 Зміцер Дашкевіч: На мяне паабяцалі скласці восем пратаколаў

22.07.2020 Зміцер Дашкевіч: Калі раней кандыдатаў у прэзідэнты саджалі ў турму ў дзень выбараў, то зараз за два месяцы да гэтага

12.11.2019 Зміцер Дашкевіч: Людзі павінны ўмець карыстацца зброяй

24.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Правакатару, які распыліў пярцовы газ абаронцу Курапат, далі толькі штраф…

15.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Рэклама гэтаму мерапрыемству не патрэбна

23.07.2019 Зміцер Дашкевіч: Гэта быў адзіны выразна палітычны артыкул у Крымінальным кодэксе

11.06.2019 Зміцер Дашкевіч: Ад змены складнікаў у рэпрэсіўным беларускім апараце нічога не зменіцца

27.03.2019 Зміцер Дашкевіч: У ізалятары сядзеў, як у прыбіральні…

26.03.2019 Мікола Статкевіч: Арышты выбітных музыкаў – красамоўныя сведчанні пра канец нават уяўнай “лібералізацыі”

Іншыя палітычныя вязьні

  • Андрэй Пратасеня
  • Уладзімер Кудзінаў
  • Мечыслаў Яськевіч