
У наступны аўторак, 30 кастрычніка, у Мазырскай калоніі мае адбыцца пасяджэнне спецыяльнай камісіі, якая будзе вызначаць далейшы лёс палітвязня Змітра Дашкевіча.
Лідара «Маладога фронту» як злоснага парушальніка рэжыму ў калоніі могуць адправіць для далейшага адбыцця пакарання або ў Гродзенскую, або ў Жодзінскую турму. Сам Зміцер Дашкевіч мяркуе, што перавод яго ў турму ўжо прадвызначаны.
Пра гэта паведаміла нявеста палітвязня Наста Палажанка, якая 25 кастрычніка разам з адвакатам наведала Мазырскую калонію.
nn.by