Свой 24-ты дзень нараджэння Мікалай Дзядок адзначыць у адзіночнай камеры

З пачатку чэрвеня гэтага года ён на шэсць месяцаў змешчаны ў памяшканне камернага тыпу за тое, што адмовіўся выконваць незаконныя патрабаванні адміністрацыі Шклоўскай калоніі. Родныя і сябры Мікалая заклікаюць усіх падтрымаць палітвязня і даслаць яму віншаванні. Кажа бацька Мікалая Дзядка спадар Аляксандр:

– 23 жніўня гэтага года Мікалаю спаўняецца 24 года. Мне цяжка казаць пра гэта, бо дзень народзінаў у адзіночнай камеры – гэта вельмі дрэнна… Мікалай пазбаўлены сустрэчаў як доўгатэрміновых, так і кароткатэрміновых. Ён пазбаўлены перадач. Ён можа атрымліваць толькі газеты, пісьма і ўсё. І калі нехта хоча і можа павіншаваць яго, я прашу павіншаваць Мікалая. Яму будзе лягчэй пераносіць цяжкасці, калі будзе ведаць, што шмат людзей ведаюць пра яго і памятаюць.

Дасылаць лісты і паштоўкі можна па адрасе: 213004, г.Шклоў, Магілёўская вобласць, Папраўчая калонія № 17, Дзядку Мікалаю Аляксандравічу.

racyja.eu

Іншыя палітычныя вязьні

  • Уладзімір Кондрусь
  • Алесь Кіркевіч
  • Рыгор Кійко
  • Андрэй Клімаў
  • Алесь Чарнышоў