Мікалая Дзядка змясцілі ў карцар

За парушэнне правілаў калоніі.

Як расказала жонка Дзядка Валерыя, мужа пакаралі ШІЗА на пяць сутак. У атрад ён вернецца 17 сакавіка. Для палітвязня гэта шостае парушэнне правілаў унутранага распарадку.

Таксама яна паведаміла, што 6 сакавіка Мікалаю Дзядку было адмоўлена ў замене пакарання на больш мяккае.

А 1 сакавіка да яго зноў прыязджаў супрацоўнік ГУБАЗ Аляксандр Ліцвінскі, які «кіраваў зачысткай анархістаў і іншых актывістаў восенню 2010».

Ён быў незадаволены, што інфармацыя пра яго папярэдняе наведванне Дзядка стала вядома журналістам.

Мікалай Дзядок асуджаны па справе мінскіх анархістаў на 4,5 гады. Яго разам з Аляксандрам Францкевічам і Ігарам Аліневічам абвінавацілі ў арганізацыі шэрагу акцый у 2009—2010: антымілітарысцкага шэсця пад Мінабароны, нападзе на казіно «Шангры Ла», падпале дзвярэй філіяла «Беларусбанка», нападзе на пасольства Расіі ў Мінску, нападзе на ізалятар на Акрэсціна. Вінаватым сябе не прызнаў.

nn.by

Іншыя палітычныя вязьні